расчу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.

Разм. (звычайна з адмоўем). Выразна, дакладна пачуць. Пятрусь яшчэ нешта сказаў, але крык Жарты заглушыў яго, і Зося не расчула. Гартны. Калгаснік прамаўчаў, бо, мусіць, не расчуў пытання. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счуць, счу́ю, счу́еш, счу́е; счу́ты; зак. (разм.).

1. каго-што і з дадан. Улавіць на слых якія-н. гукі, размову; пачуць.

С. крокі пад акном.

2. што. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н., даведацца з якіх-н. крыніц.

Счуў я навіну пра сваіх родзічаў.

3. каго. Пра жывёл: учуць.

Кошка счула мыш і затаілася.

4. перан., што і з дадан. Інтуітыўна прадбачыць.

С. бяду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

1. Даведацца з чужых размоў, пачуць пра многае.

2. Адчуць, зведаць усё, многае. Лёс разважыў іначай. Бомбы пасыпаліся і на людзей, і на заводы, і на кветкі. Гэта ўсё трэба было перажыць, перачуць, перадумаць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самапрызна́нне, ‑я, н.

Прызнанне самому сабе ў чым‑н.; паведамленне пра тое, што патаемна захоўвалася ў глыбіні душы. Стыхія музыкі — яго [Янкі Брыля] стыхія. Раз давялося пачуць ад яго самапрызнанне: «Я не скоры да слёз, хіба толькі слухаючы музыку часам плачу». У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Добра не пачуць, не разабраць, што сказана. — Дзвесце пудоў? — аж нахіліўся цераз стол Даніла. Ці не аслухаўся ён? Пальчэўскі.

2. Уважліва паслухаць нейкі час; услухацца. Аслухаўшыся,.. [Міхась] кашлянуў яшчэ раз, ужо сумыслу, ізноў па школе пайшоў шум. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жудзь, ‑і, ж.

Абл. Жудасць. Прыйшоў жа Цімох для нарады, Каб жончына слова пачуць: Душа яго прагла спагады — Такая ў ёй цемра і жудзь! Колас. І песні другія пачуюць прасторы, і новую радасць сюды прынясуць, і выкінуць скарбы на бераг азёры, і сонцам расквеціцца дзікая жудзь. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамана́, ‑ы, ж.

Разм. Бязладны шум мноства галасоў; гучная размова. Песня, смех, гучная гамана вырываліся з вагонаў. Мікуліч. У зале.. стаяла такая гамана, што цяжка было пачуць якое-небудзь асобнае слова. Сабаленка. // Чуткі, пагалоска. Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збіраецца вялікая сіла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́ку і ку-ку́, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кукавання зязюлі. Падкасілі яго пілы, Павалілі тапары. А зязюля галасіла: — Ку-ку: дзе мой бор стары? Бялевіч. / у знач. наз. Ёсць свае дзівацтвы і ў шэрай зязюлі. Гучнае «ку-ку!» лясной бяздомніцы можна пачуць амаль у кожным ляску. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкла́сціся, -ладу́ся, -ладзе́шся, -ладзе́цца; -ладзёмся, -ладзяце́ся, -ладу́цца; -ла́ўся, -ла́лася; -ладзі́ся; зак.

1. Наблізіць ушчыльную да чаго-н. (вуха ці вока), каб пачуць, разгледзець што-н.

П. вухам да шчыліны.

2. Прыціснуўшыся шчакой да ружэйнай ложы, прыцэліцца.

П. і выстраліць.

3. да чаго. Накіраваць дзеянне, сілы на што-н. (разм.).

Добра п. да пілы.

|| незак. прыклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыкла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Прыкладвацца да чаркі (перан.: выпіваць; у 2 знач.; разм.).

|| наз. прыклада́нне, -я, н. і прыкла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падка́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падказаць (у 1, 2 знач.).

2. Тое, што падказана. Пачуць падказ. □ Даўнія здымкі гартаю, што пацямнелі ад часу... Я кожны тут твар пазнаю без подпісу, без падказу. Лось. Гэта ж не жартачкі — навучыцца катацца на каньках так, як Эма! Без усякіх падказаў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)