абнасе́ніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніць; -нены; зак., што (спец.).

Засеяць насеннем ніву, зямлю.

Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу.

|| незак. абнасе́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эбе́н, і , м.

1. . Чорнае трапічнае дрэва і роднасныя яму пароды з каштоўнай драўнінай.

2. . Драўніна гэтага дрэва.

Э. каштуе вельмі дорага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Ручная прылада — прадаўгаваты, завостраны з двух канцоў малаток для драблення цвёрдай пароды або лёду.

|| прым. кі́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́нчы, -ая, -ае.

1. Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера.

Г. сабака.

2. у знач. наз. го́нчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Пра сабаку такой пароды.

Брэх гончых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медэля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Сабака медэлянскай пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літало́гія, ‑і, ж.

Аддзел геалогіі, які вывучае асадкавыя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флец, ‑у, м.

Спец. Гарызантальны пласт карыснай горнай пароды.

[Ням. Flöz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэпаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Жыхар стэпавай мясцовасці.

2. Конь стэпавай пароды.

|| ж. стэпаві́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

3. Стэпавая птушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флюс², -у, мн. флюсы́, -о́ў, м. (спец.).

Матэрыял, які дадаюць да руды пры плаўцы, каб лягчэй аддзяліць метал ад пустой пароды.

|| прым. флю́савы, -ая, -ае і флю́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасло́ек, ‑слойка, м.

Спец. Тонкі слой паміж пластамі горнай пароды.