палітасве́та, ‑ы, ДМ ‑еце, ж.

Палітычная асвета; масавая палітыка-выхаваўчая і агульнаадукацыйная работа сярод дарослага насельніцтва. Дзень палітасветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяржа́ва, -ы, мн. -ы, -жа́ў, ж.

Асноўная палітычная форма арганізацыі грамадства, якая ажыццяўляе кіраванне, абарону эканамічнай і сацыяльнай структуры, а таксама краіна з пэўнай палітычнай арганізацыяй.

Межы дзяржавы.

Рабаўладальніцкая д.

|| прым. дзяржа́ўны, -ая, -ае.

Дзяржаўная палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неблагонадёжность уст.

1. паліты́чная ненадзе́йнасць, нядобранадзе́йнасць, -ці ж.; (неблагонамеренность) нядобранаме́рнасць, -ці ж.;

полити́ческая неблагонадёжность паліты́чная ненадзе́йнасць (нядобранадзе́йнасць);

2. (ненадёжность) ненадзе́йнасць, -ці ж.; (недостоверность) няпэ́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лібералі́зм, -у, м.

1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.

Прынцыпы лібералізму.

2. Вальнадумства.

Крытыкаваць юначы л.

3. Паблажлівасць, памяркоўнасць, патуранне.

Л. у ацэнцы ведаў.

Л. да ворага.

|| прым. лібералі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несвядо́масць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць несвядомага. Палітычная несвядомасць.

2. Паводзіны, учынкі несвядомых людзей. Адзнакі старога — гэта забабоны, несвядомасць, беднасць, гразь. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свядо́мы, -ая, -ае.

1. Які валодае свядомасцю (у 2 знач.).

Чалавек — істота свядомая.

2. Які правільна ацэньвае і разумее ўсё навакольнае.

Свядомыя адносіны да працы.

Свядомая палітычная барацьба.

3. Які дзейнічае наўмысна, знарок, абдумана.

С. падман.

|| наз. свядо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́ртыяпалітычная арганізацыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа або слоя; група людзей, аб’яднаных для якой-небудзь мэты, атрад; пэўная колькасць якіх-небудзь прадметаў’ (ТСБМ), па́рція ’група, брыгада’ (ТС). Праз рус. па́ртия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе з польск. partja або ням. Partie < франц. partie ад лац. partīta: partīri ’дзяліць’ (гл. Фасмер, 3, 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міжнаро́дна-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжнаро́дна-паліты́чны міжнаро́дна-паліты́чная міжнаро́дна-паліты́чнае міжнаро́дна-паліты́чныя
Р. міжнаро́дна-паліты́чнага міжнаро́дна-паліты́чнай
міжнаро́дна-паліты́чнае
міжнаро́дна-паліты́чнага міжнаро́дна-паліты́чных
Д. міжнаро́дна-паліты́чнаму міжнаро́дна-паліты́чнай міжнаро́дна-паліты́чнаму міжнаро́дна-паліты́чным
В. міжнаро́дна-паліты́чны
міжнаро́дна-паліты́чнага
міжнаро́дна-паліты́чную міжнаро́дна-паліты́чнае міжнаро́дна-паліты́чныя
Т. міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнай
міжнаро́дна-паліты́чнаю
міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнымі
М. міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнай міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ізаляцыяні́зм, ‑у, м.

Палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці. // Палітычная плынь у ЗША, якая ўзнікла ў 19 ст. і развівалася пад лозунгам неўмяшання ў еўрапейскія справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастыту́цыя, ‑і, ж.

1. У эксплуататарскім грамадстве — продаж свайго цела (галоўным чынам жанчынамі) з мэтай набыць сродкі для існавання.

2. перан. Прадажнасць, беспрынцыповасць. Палітычная прастытуцыя.

[Ад лац. prostitutio — апаганенне, абняслаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)