касто́равы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з кастору. Касторавае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгла́н.

1. -а, м. Адзенне, у якога рукаў складае адно цэлае з плячом.

2. нязм. Пра адзенне: такога крою.

Сукенка, куртка, паліто р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. гл. скупіць.

2. Камісійны магазін, дзе скупліваюць рэчы (разм.).

Здаць паліто ў скупку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнабу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Чорна-бурая ліса, а таксама футра, каўнер з такой лісы.

Паліто з чарнабуркай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадэлье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе мадэлей адзення.

М. зімовага паліто.

|| ж. мадэлье́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

габардзі́н, ‑у, м.

Шарсцяная тканіна для паліто і касцюмаў.

[Фр. gabardine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Забрудзіцца, запэцкацца. Паліто ўпэцкалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растулі́ць, -тулю́, -ту́ліш, -ту́ліць; -ту́лены; зак., што (разм.).

Развесці стуленыя парныя часткі чаго-н.

Р. далоні.

Р. крыссе паліто.

|| незак. расту́льваць, -аю. -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

длиннопо́лый до́ўгі, даўгапо́лы, даўгакры́сы;

длиннопо́лое пальто́ до́ўгае (даўгапо́лае, даўгакры́сае) паліто́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атэлье́, нескл., н.

1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі.

Тэлевізійнае а.

А. мод.

Пашыць паліто ў а.

2. Майстэрня мастака, фатографа, скульптара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)