сеза́м 1, ‑у, м.
Тое, што і кунжут.
[Грэч.]
сеза́м 2, ‑а, м.
1. (з вялікай літары). У выразе: Сезам, адкрыйся! — ужываецца жартам пры намеры пранікнуць у якую‑н. тайну, перамагчы якую‑н. перашкоду (першапачаткова — заклінанне ў арабскай казцы, сілаю якога раскрывалася тайна скарбніцы).
2. Тайная скарбніца; таямніца. Сезам можна адчыніць толькі сваімі ключамі. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́панне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кацярына Аляксееўна зачыняе за ім дзверы, каб не чутно было яе тупання, і зноў бярэцца за работу, якой, здаецца, не будзе канца. Палтаран. Тупанне дзесяткаў ног, дзікія вокрыкі чуліся па вуліцы, калі падпольшчыкі праскочылі пад мастом і пачалі прабірацца далей па раўку. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыціха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Прыціхнуць — пра ўсіх, многіх. Адчуваючы, што з дачкой робіцца нешта няладнае, папрыціхалі ў хаце бацькі. Карпюк. Дзяўчаты-даяркі спачатку паднялі хлопца на смех. А далей, убачыўшы, што ён не адстае ад іх, а каторых і пераганяе, яны папрыціхалі: тут ужо не да смеху, таго і глядзі, што гэты ціхі, рахманы хлопец прысароміць іх. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́шачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гульні ў шашкі, звязаны з ёй. Шашачны турнір. □ — А н-ну, хто са мною асмеліцца?.. От глядзіце, я пайшоў! — і.. [загадчык фермы] пасунуў сваю шашку далёка за лінію шашачнага поля. Палтаран. // Прызначаны для гульні ў шашкі. Шашачны столік. Шашачная дошка.
2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шашкі. У шашачным парадку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ветрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Змяніць, разбурыць што‑н. уздзеяннем ветру, кліматычнымі ўмовамі. На кольненскіх, боркаўскіх, млінкоўскіх палях стаяць велізарныя штабялі торфу з гноем, складзеныя дбала, па-гаспадарску: іх ні сонца не высушыць, ні вецер не выветрыць, ні паводка не змые. Палтаран. // Добра праветрыць, прымусіць знікнуць пад уздзеяннем ветру, свежага паветра.
2. перан. Прымусіць забыць. Сэрца — не сухое поле. З яго не выветрыш памяці па пясчынцы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычы́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да чаго‑н., прымае або прымаў удзел у чым‑н. — Усе гады рабіў. Колькі фермаў пастаўлена, колькі чаго [набудавана] ў калгасе, го і мае рукі да [гэтага] прычынныя. Палтаран.
2. У філасофіі — які ўказвае на адносіны паміж прычынай і вынікам, заснаваны на ўзаемадзеянні прычыны і выніку ў аб’ектыўным свеце. Прычынная сувязь з’яў.
3. У граматыцы — які ўказвае на прычыну, мае значэнне прычыны. Прычынны злучнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сустрэцца з кім‑н. асабіста, пабачыцца. Алімпа вельмі рада была, што нарэшце ўбачылася з маці. Сабаленка. [Люба:] — Ну, дык бывай, Алеська, праз два тыдні ўбачымся. Мурашка.
2. Уявіцца, здацца. Нейкі час Антон сядзеў, не мяняючы паставы, здзіўлены і ўражаны .. тым, што ўбачылася яму ў цьмянай прасторы ночы, калі ён павярнуўся. Савіцкі. Усё гэта мне ўбачылася і падумалася ў нейкае адно імгненне праз адчуванне няёмкасці. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра ўварыцца, згатавацца на жары, невялікім агні. Каша ўпрэла. □ [Мяса] так упрэла ў печы, што стала ружовае. Палтаран.
2. Разм. Упацець, пакрыцца потам. Пакуль [Балашоў] дабраўся да Вірской вуліцы, аж упрэў. Новікаў.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вільготным, сырым ад цяпла. Трава, нагрэтая сонцам,.. упрэла і цяпер патыхала аж сюды, на двор, саладкава і горача. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нкі, ‑аў; адз. няма.
Абл. Ранішняя пасьба жывёлы летам у гарачую пару. Маці толькі і клопату з.. [каровай], што выгнаць на ранкі. Б. Стральцоў. Пасвіў .. [дзядзька Алесь] толькі на ранках, бо ўдзень яго ўжо не пускала кузня. Кулакоўскі. // Знаходжанне жывёлы ў хляве ў паўдзённы час пасля ранішняй пасьбы. Тым часам пара і выганяць каровы з ранкаў, і Паўліха ідзе рыхтаваць Чэсіку торбу. Васілевіч. Сёння ўжо каровы прыгналі на ранкі, а Віктара ўсё яшчэ няма. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.
Разм.
1. Адчуванне сухасці дзе‑н.; сухасць. Сухата і радасць, слёзы і песня — вось чым спрадвеку быў для жанчыны лён. Палтаран. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем, шасцела сухатою гарачай, саломы, прасілася пад серп. Лобан.
2. Гарачая сухая пагода; суш. Такой сухатой чэрві стачылі дзічкі, як разакі дрэва; дзічкі сыпаліся зверху на мяжу, як з кошыка. Пташнікаў.
3. Клопат, турбота; туга. [Эма:] — Некалі і я вучылася — Цяжка. Адна сухата... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)