ПАЛТАРА́Н (Ляпеская) Вера Сямёнаўна

(28.3.1919, в. Бабунічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 28.3.1989),

бел. пісьменніца. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Вучылася ў Мінскім пед. ін-це (1937—41), скончыла БДУ (1945). Працавала ў газ. «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», з 1953 у час. «Маладосць», з 1973 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкавалася з 1949. За кн. нарысаў «Ключы ад Сезама» (1967) і нарыс «Дзівасіл» (1968) Дзярж. прэмія Беларусі імя П.​М.​Лепяшынскага 1970. Аўтар зб. «Дзівасіл» (1974). Асн. тэма нарысаў — жыццё вёскі. Творы П. узнімаюць праблемы адказнасці чалавека перад грамадствам, сваім сумленнем. Яны напісаны з глыбокім пранікненнем у душу чалавека-працаўніка, з любоўю да народа і яго духоўнай спадчыны, з тонкім адчуваннем роднай мовы. Пісала пра творчасць А.​Адамовіча, В.​Карамазава, А.​Кудраўца, І.​Мележа, І.​Пташнікава, М.​Стральцова і інш.

Тв.:

Чалавек на вятрах часу: Публіцыстыка. Літ. крытыка. Мн., 1989.

Літ.:

Шкраба Р. Скарбы. Мн., 1973;

Лысенка А. Сучасны беларускі нарыс. Мн., 1978;

Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979;

Лобан М. Пяць раніц тыдня. Мн., 1984;

Не пакідай нас, Вера... Мн., 1993.

Г.​С.​Шупенька.

В.С.Палтаран.

т. 12, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Палтаран В. С. 3/270; 4/233; 7/435; 8/63, 622, 624; 12/583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ляпеская В. С., гл. Палтаран В. С.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сыце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца сытым (у 2 знач.). Кабан добра еў, добра рос і сыцеў. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бондарства. Гарадзішчанцы завальвалі слуцкі базар сваімі бандарнымі вырабамі — дзежкамі, бочкамі, кадаўбцамі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыво́к, шыўка, м.

Частка шва, якая знаходзіцца паміж двума праколамі іголкі. Цётка Насця, хутка сцелючы шывок за шыўком, заклапочана гаворыць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаязджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Наехаць, з’ехацца ў адно месца ў вялікай колькасці. [Федзя:] — Што рабіў?.. Работы хапала. Столькі купцоў панаязджала. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Енчыць доўга, неаднаразова. [Куліна:] — Карову то я выратавала, а сама от папанасілася з .. рукою, от папаенчыла. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Насушыць, высушыць многа чаго‑н. [Маня:] — Людзі ўжо столькі .. [грыбоў] пананошваюць ды панасушваюць, што не ведаюць, дзе дзець. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыбачэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі глыбокі. Дактары і сёстры франтавых шпіталяў, якія ўсяго пабачылі за вайну, глядзелі на вялікую, глыбачэнную рану, .. і толькі галовамі ківалі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)