ссялі́цца, ссялюся, сселішся, сселіцца; зак.
Пасяліцца разам, перасяліцца з розных мясцін. Да калектывізацыі на гэтым востраве было нават некалькі хутаркоў, якія пазней ссяліліся ў цэнтр калгаса імя Карла Маркса. Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залату́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да залатухі. Залатушнае захворванне. Залатушная жаўцізна.
2. Хворы на залатуху; з залатухай. Залатушнае дзіця. // Чахлы, змарнелы з выгляду. Залатушны яфрэйтар, пазней другіх пакінуўшы матацыкл, пачынаў злаваць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́дучы, -ая, -ае.
1. Такі, які адбудзецца ўслед за цяперашнім.
Б. год.
2. Такі, які будзе потым, у далейшым.
Будучыя ўрачы.
3. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім.
Заглянуць у б.
4. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Лёс, доля.
Б. планеты.
○
Будучы час — катэгорыя дзеяслова, якая характарызуе дзеянне ў часе, што наступіць пасля гаворкі аб ім.
◊
У будучым — пазней, у далейшым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэкстуа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і тэкставы (у 1 знач.). Тэкстуальная блізкасць варыянтаў рамана.
2. Які дакладна, літаральна перадае тэкст чаго‑н.; даслоўны. Пазней П. В. Уладзіміраў доказаў тэкстуальнае супадзенне Астрожскай бібліі з бібліяй Скарыны. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасля́, прысл. і прыназ.
1. прысл. Потым, пазней некаторага тэрміну. Спачатку гром грымеў у далях і хмарай хмарыўся заход, пасля вятры затанцавалі — то навальніца йшла ў паход. Машара. Ліпкая дрымота агарнула яго [Ракуцьку], а пасля ён і прыснуў трохі. Чорны.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «пасля» выражае часавыя адносіны; ужываецца пры назвах адрэзкаў часу, падзей, з’яў, услед за якімі, пазней якіх што‑н. адбываецца. Мароз быў добры, пара была пасля новага года. Чорны. Дзве дачкі адразу ж пасля вызвалення паехалі ў горад канчаць вучобу. Шамякін. Яны вячэралі ўдзвёх, і пасля гэтага зрабілася яшчэ цяплей па сэрцы. Брыль. // Пазней, па ад’ездзе, адыходзе або сканчэнні тэрміну існавання чаго‑н. А пасля дзірваноў, Неўзабаве, па часе — Голад выслаў на вёскі Заклапочаны бог. Броўка. Уладысь пасля бальніцы ачуняў скора. Скрыган.
•••
Пасля таго, калі (у знач. падпарадкавальнага злучніка); пасля таго, як (у знач. падпарадкавальнага злучніка) гл. той.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запазні́цца, ‑пазнюся, ‑познішся, ‑позніцца; зак.
1. З’явіцца, прыбыць пазней, чым трэба; спазніцца. Поезд запазніўся. Пісьмо запазнілася. // Наступіць, пачацца са спазненнем. Вясна запазнілася.
2. Затрымаўшыся, прабыць дзе‑н. да позняй пары. Канец, мусіць, быў бы невясёлы, каб на шчасце дзяўчынкі не напаткаў яе паляўнічы, які запазніўся ў лесе. Васілевіч.
3. з чым, з інф. і без дап. Зацягнуць выкананне чаго‑н., зрабіць што‑н. пазней, чым трэба. Запазніцца з сяўбой. □ У жончыным голасе.. прыкметная трывога — яна запазнілася будзіць мужа. Гартны. — Запрашай гасцей за стол, — падышла да [Андрэя] Марына. — Мы і так запазніліся. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўуста́ў, ‑тава, м.
Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, на характару сярэдні паміж уставам і екоралісам і які адрозніваецца ад устава меншай прамізной і правільнасцю літар. Пазней у паўуставе абодва гэтыя спосабы скарачэння слоў значна пашыраюцца. Булыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старо́ста, ‑ы, ДМ ‑у, м.
Гіст. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвала адміністрацыю павета або ваяводства. Крыху пазней .. [Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік — староста. «Помнікі». Князь аддаў загад старасту арыштаваць хлопца. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навасе́лец, ‑льца, м.
Тое, што і навасёл. У бабулі ў руках клуначак з хлебам і соллю. Гэта першае, што будзе ўнесена ў новую кватэру. Такі стары звычай навасельцаў. Юрэвіч. Пазней.. [янотападобны сабака] стаў навасельцам на Украіне, адкуль пачаў перасяляцца на паляўнічыя ўгоддзі Беларусі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́верны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду). На дварэ за вугламі па-воўчы скавытаў халодны сіверны вецер. Нікановіч. Пазней.. [Аляксей] бачыў сіверную, віхурную зіму пад Сталінградам у новай танкавай брыгадзе, якая яшчэ не была ў баях. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)