Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр. сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус. посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск. posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав. соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пад’е́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. пад’еў, ‑ела; заг. пад’еш; зак.

Разм.

1. Наталіць голад, наесціся. [Маці] паклікала Андрэя снедаць. Дзядзька Марцін і Якуб у хату не пайшлі, спаслаўшыся на тое, што яны нядаўна добра пад’елі. Колас. // Паесці. Хіба спакойна пад’ясі, калі цябе чакае цэлая кампанія? Гамолка.

2. што. Аб’есці, абгрызці знізу; сапсаваць. Пад’есці дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чайна́я, ‑ой, ж.

1. Грамадская сталовая, дзе наведвальнікі могуць выпіць чаю і паесці. Шафёр спыніў машыну каля чайной. Тут можна было выпіць шклянку чаю, перакусіць. Ермаловіч. Яўген вылез з аўтобуса, забег у чайную, выпіў шклянку гарбаты і весела паджгаў у вёску. С. Александровіч.

2. Уст. Пакой, у якім п’юць чай. Талерка стаіць на століку ў чайной (так завецца маленькі пакой, дзе гатуюць чай). Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́згавіны ’першы скаромны дзень пасля Вялікага Посту’ (Др.-Падб.), ро́згаўкі ’тс’ (ТС), разгаве́нне ’тс’ (ТСБМ). Да разгавеццапаесці першы раз пасля Посту’, якое з роз‑/раз‑ са значэннем ’ажыццяўленне дзеяння ў адваротным напрамку’ і гаве́ць ’пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі’, якое са ст.-слав. говѣти ’быць набожным, богабаязным’, роднаснага лац. favēre, faveō ’ставіцца з прыхільнасцю, мець ласку’, умбр. fonēr ’прыемна абдуваць’, ст.-ісл. (< *gawiðō) ’шанаваць, быць набожным’ < і.-е. *ghau̯‑ē̯iō (Бернекер, 1, 338; Фасмер, 1, 432–434; Махэк₂, 181; Голуб-Ліер, 197; Младэнаў, 104; Скок, 1, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.

1. што. Кусаючы, раздзяліць напалам, на часткі. Перакусіць нітку. Перакусіць саломінку. // Перарэзаць шчыпцамі, кусачкамі. Перакусіць дрот. // Пракусіць наскрозь. Воўк перакусіў горла каню.

2. чаго і без дап. З’есці чаго‑н. нямнога, паесці збольшага, наспех; закусіць. Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыліку сала, каб перакусіць з дарогі. Пальчэўскі. Абедаць не было калі. Селі перакусіць перад тым як класці вазы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Уст. Паесці першы раз скаромнага пасля посту. — Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною. Сабаленка. // Разм. З’есці што‑н. смачнае ўпершыню пасля доўгага перапынку. [Міхал:] Як ты думаеш, маці, можа, сёлета дажынкі справіць? Людзі нам памагалі, цурацца іх нельга... Ды ўрэшце яно — цалюткі год гаруеш, гаруеш, а продыху няма. Хоць разгавецца крыху... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да хлёбаць.

2. перан. Разм. Выпіць. [Тодар:] — Вунь у Малых Прусах шляхціц Купрыян Свінацяробскі гоніць, дык хоць замест газы палі — далібог жа гарыць, а калі трохі хлебанеш, дык аж вочы на лоб лезуць. Чорны. // Паесці (якой‑н. вадкай стравы). [Бабка:] — У мяне, панічок, капуста ад абеду засталася, можа, вы хлебанулі б крыху? Колас.

3. перан. Разм. Зведаць, перанесці. Хлебанулі гора мы нямала — Дзеці на ваенным рубяжы... Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастая́лец, ‑льца, м.

Уст. Той, хто часова наймае ў каго‑н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю ебывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру. Ракітны. Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць. Навуменка. Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыро́к I м.

1. род. -рку́ (уменьш.-ласк.) сыро́к;

пае́сці б сырку́ — пое́сть бы сырку́;

2. род. -рка́ (фасовочка сыра) сыро́к;

не купі́ў ні аднаго́ сырка́ — не купи́л ни одного́ сырка́

сыро́к II, -рка́ м., зоол. сыро́к, пе́лядь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уе́сці, уем, уясі, уесць; уядзім, уясце, уядуць; пр. уеў, уела; заг. уеш; зак.

1. што і без дап. (пераважна з адмоўем «не»). Узяць у рот, пражаваць, з’есці. Не ўесці мяса. Сала салёнае, што не ўесці.

2. (з адмоўем «не»). Разм. Паесці. [Гвардыян:] — А гаспадарка — ёй трэба догляд. І не ўясі, не адпачнеш ніколі як людзі. Зарэцкі.

3. перан.; каго. З’едліва паддзець, укалоць. Такі ўеў Мікола скептычна настроенага да яго гістарычных вышукаў Цішку. Навуменка. Пайшлі ў разведку боем — далі фельетон у газеце. За жывое, як кажуць, уелі. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)