арганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак.

1. што. Заснаваць, стварыць.

А. курсы.

А. хор.

2. што. Падрыхтаваць, наладзіць.

А. сустрэчу.

А. дастаўку газет.

3. каго-што. Аб’яднаць для якой-н. мэты.

А. моладзь.

4. што. Упарадкаваць што-н.

А. свой час.

|| незак. арганізо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. арганіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. чаго. Назапасіць у нейкай колькасці.

Н. сена на зіму.

2. што. Падрыхтаваць; прывесці ў гатоўнасць.

Н. гранаты.

3. каго-што. Сабраць, прыгатаваць усё патрэбнае (разм.).

Н. экспедыцыю.

|| незак. нарыхто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нарыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абалва́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Разм. Груба, збольшага абчасаць, падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі. Абалваніць камень.

2. Абы-як на скорую руку пастрыгчы.

3. Пазбавіць здольнасці думаць, разумець, разважаць. // Абдурыць, ашукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссука́ць, ссучу, ссучаш, ссуча; зак., што.

1. Звіць, скруціць некалькі нітак у адну.

2. Зрабіць, падрыхтаваць што‑н. суканнем. Насвістваючы «Трансвааль, Трансвааль», выкраіў [Амелька] па шаблону халявы і перады, ссукаў і навашчыў дратву. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарадзі́ць², -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак., што.

1. Уставіць зарад (у 1 знач.), патрон у што-н.

З. стрэльбу.

З. гармату.

2. Увесці электрычны зарад (у 2 знач.).

З. электрычную батарэю.

3. Падрыхтаваць да дзеяння, уставіўшы што-н., заправіўшы чым-н.

З. вогнетушыцель.

|| незак. зараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зараджа́нне, -я, н. і зара́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Настаражы́ць ’наставіць пастку і пад.’, настарожаны ’настаўлены, напружаны’ (палес., Цыхун, вусн. паведамл.), параўн. укр. насторожи́типадрыхтаваць да чаго-небудзь’, рус. насторожи́ть ’наставить, падрыхтаваць’, польск. nastrożyć ’наставіць пастку, паставіць вертыкальна; начапіць прынаду і г. д.’, чэш. nastražiti ’тс’, славац. nastražiť ’тс’. Усё да старажыць, стораж (гл.), параўн. сто́рож ’калок у пастцы, які ўтрымлівае яе ў раскрытым стане; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе і інш.’ (ТС), рус. насторо́жка ’пастка на звера’, на́сторож ’прынада ў пастцы’. Махэк₂ (390) раздзяляе па паходжанню словы са значэннем ’наставіць пастку і пад.’ ад слоў са значэннем ’наставіць вушы, насцярожыць’, узводзячы іх да *strěžiti (роднаснае літ. striegti, лат. striēgt ’ставіць прынаду’) і *storžiti ’насцярожыцца’. Гл. таксама Борысь, JP, 56, 1956, 124–127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прырыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

Разм. Загадзя падрыхтаваць. Рыжы яго гаспадар прырыхтаваў ужо яму лапці, анучы, двое штаноў. Чорны. Букрэй выбраў месца ў глухім кутку двара каля нейкай будыніны, прырыхтаваў на ўсякі выпадак наган. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

1. Апрацаваўшы, падрыхтаваць для выкарыстання, зрабіць прыгодным на што‑н., для чаго‑н. Прыйшлі на карчы, на імшары, колькі поту, пакуты разам паклалі, пакуль разрабілі. Скрыган.

2. Расшырыць шляхам апрацоўкі. Разрабіць дзірку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Зрабіць, вырабіць што‑н. Прыгатаваць лякарства. Прыгатаваць цэментны раствор. // Зварыўшы або апрацаваўшы якім‑н. чынам, зрабіць годным для спажывання, яды; згатаваць. Прыгатаваць вячэру. □ — Пайшлі! Адпачнеш, паснедаеш, — вось радыскі са смятанай прыгатую. Кулакоўскі. Каву Алесь прыгатаваў духмяную, густую. Шыцік.

2. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць. Маці паклапацілася напхаць мяккі сяннік і прыгатаваць чыстую пасцель. Колас. [Вэня:] — Прыгатуй мне ў дарогу сані, пакладзі пад салому ачышчаныя тушы. Чорны. // і чаго. Падрыхтаваць загадзя; нарыхтаваць. Трэба было прыгатаваць корму свінням нанач. Колас. [Іван:] — Табе маці мяшэчак прыгатавала — возьмеш з сабою. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэпарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

1. Вырабіць (вырабляць) прэпарат з чаго‑н. для даследавання, вывучэння. Прэпараваць птушку.

2. перан. Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) што‑н. для якой‑н. мэты, апрацаваць (апрацоўваць) што‑н. пэўным чынам. Прэпараваць аўтарскі тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)