баратэрапі́я, ‑і, ж.
Спец. Метад лячэння, пры якім штучна змяняецца атмасферны ціск, каб павялічыць папаўненне крывёй сасудаў якога‑н. органа або часткі цела чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыспо́рыць ’прымножыць, павялічыць, стаць больш’, ’зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць’ (ТСБМ, Ласт., ТС), прыспор ’тое, што назапашана’; ’прырост’; ’працэнт’ (Ласт.), прыспара́ць ’падаспець у адзін час’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. смал. приспо́рить ’дастаць, здабыць’, укр. приспори́ти ’прымножыць’, польск. przysporzyć ’тс’. Да спор (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падвы́сіць, -ы́шу, -ы́сіш, -ы́сіць; -ы́шаны; зак. (разм.).
1. каго-што. Падняць вышэй, зрабіць вышэйшым.
П. плаціну.
2. каго (што). Перавесці на больш высокую пасаду.
П. у званні.
3. што. Павялічыць (цэны, нормы і пад.).
П. норму выпрацоўкі.
|| незак. падвыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падвышэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расшы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.
1. Зрабіць больш шырокім. пашырыць.
Р. дарогу.
2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме; пашырыць.
Р. вытворчасць.
3. Зрабіць больш шырокім па змесце, узмацніць; пашырыць.
Р. кругагляд.
Р. правы дэпутатаў.
Р. кола інтарэсаў.
|| незак. расшыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. расшырэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фацэ́лія, ‑і, ж.
Травяністая расліна сямейства вадаліснікавых, асобныя віды якой з’яўляюцца меданоснымі. Каб павялічыць выхад мёду, многія калгасы пачалі засяваць на полі новую тут культуру — фацэлію. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр. придба́ти ’набыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зрабіць больш поўным, дабавіўшы чаго‑н.; павялічыць. Папоўніць роту. □ Багатыя ваенныя трафеі напоўнілі арсенал пераможцаў. Кухараў. Марта паспяшыла папоўніць закуску смятанаю з блінцамі. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надсы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак., што.
Насыпаючы зверху, павялічыць што‑н. у вышыню. Надсыпаць плаціну. // чаго. Дабавіць чаго‑н. сыпкага. Надсыпаць некалькі кубаметраў пяску.
надсыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да надсы́паць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накапі́ць, ‑каплю, ‑копіш, ‑копіць; зак., што і чаго.
Паступова сабраць, павялічыць у якой‑н. колькасці; назапасіць. Напаліць грошай. Накапіць вопыт. □ — Жадаю весела адпачыць і накапіць новых сіл, — сказаў.. [загадчык] на развітанне. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыспо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм.
1. Прымножыць, павялічыць. Калгас прыспорыў свае багацці. // безас. Стаць больш. Бульбы прыспорыла.
2. Зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць. Круг велікаваты, і Міша прыспорыў хаду. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)