вагкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. У якім адчуваецца вільгаць; макраваты. [Васіль і Янук] павольна крочаць па вагкаватай гравійцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закруча́сты, ‑ая, ‑ае.

Выгнуты, пакручасты. Буйвалы павольна ступалі, важна пешчы свае цяжкія закручастыя рогі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́цны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Занадта моцны. [Палавіна варот] адчынілася павольна і не зарыпела — замоцны быў штуршок. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мадзёхала, драг. модёхало ’той, хто корпаецца, павольна робіць, рухаецца’ (Нар. лекс.) < мадохацца ’вазіцца’ (гродз., Сцяшк. Сл.), мо̂до́хатысь, модёхатыся ’корпацца, ледзь рухацца’ (Нар. лекс.). Да му́дзіць ’рабіць павольна’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безвало́сы, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены валасоў. І мускулістая безвалосая рука Раўбіча, упрыгожаная жалезным бранзалетам, павольна паказала на .. [курган]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнава́жкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае поўную, нармальную вагу; важкі. Павольна гойдаюцца на ветры паўнаважкія каласы пшаніцы. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца. Ледзь даклыпаў да дзвярэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асклі́злы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Аслізлы. Пастаяў [Макоўчык] хвіліну панура, павольна пайшоў уніз, упіраючыся абцасамі ботаў у асклівлы грунт. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэлепа́ті ‘ісці павольна’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. целяпа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацю́паць ’патаўчы, паціскаць’ (Варл.). Да па- і цюпаць ’размешваць што-н.’, ’павольна ісці’, у якім Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 380) бачыць балтызм, параўн. літ. čiupėntiпавольна ісці’, ciupa ’марудны’. Сюды ж пацюпенька ’нерухавая, няручая дзяўчына’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)