макулату́ра, ‑ы, ж., зб.
1. Друкарскі брак — невыразна надрукаваныя, запэцканыя лісты. // Непрыгодная папера, кнігі, прызначаныя для перапрацоўкі на папяровых фабрыках.
2. перан. Бяздарныя, не маючыя ніякай вартасці літаратурныя творы.
[Ням. Makulatur ад лац. maculare — пэцкаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крэ́мзаць ’неакуратна, невыразна пісаць або чарціць’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. крэмсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што і без дап.
Разм. Незразумела, невыразна і вяла гаварыць. Іголкі-вочы інспектара прашывалі Ганса Коха, які нешта мямліў у адказ на яго пытанні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Разм. Неакуратна, невыразна пісаць або чарціць. Некалькі разоў .. [Алесь] браўся за пяро, хмурыў лоб, доўга крэмзаў, рваў паперу і пачынаў пісаць зноў. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.
1. Кончыць барабаніць.
2. што і без дап. Паспешліва, невыразна прачытаць, выступіць і пад. (разм.).
А. адказ.
3. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай або малацікавай службе, рабоце (разм.).
А. дзесяць гадоў на будаўніцтве.
4. каго і без дап. Хутка прайсці, праехаць; завезці.
А. пехатою пяць кіламетраў.
А. на машыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Галда́вы ’гугнявы’ (Жд. 2). Бясспрэчна, звязана з галдаць ’невыразна гаварыць’, якое адносіцца да галда́ ’галас’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гергета́ць ’гагатаць; лапатаць’ (БРС), ’гергетаць; невыразна гаварыць’ (Сцяшк.), гергата́ць ’гаварыць па-яўрэйску’ (Шат.), ’гагатаць’ (Шатал.), гергята́ць ’гаварыць невыразна’ (Жд. I). Рус. дыял. горгота́ть, гаргата́ть, укр. горгота́ти, серб.-харв. грго̀тати і г. д. Прасл. *gъrgotati (гукапераймальны дзеяслоў; матэрыял гл. у Слаўскага, I, 406; Трубачова, Эт. сл., 7, 208–209) < *gъrgati (Трубачоў, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулды́каць 1 ’куляцца’ (Шпіл.). Гл. кулдыка.
Кулды́каць 2 ’невыразна гаварыць’ (Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.). Гл. кулдыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́буркнуць ’выказаць што-небудзь тайнае’ (Нас.), выбуркнуцца ’прагаварыцца, выдаць тайну’ (Нас., Юрч.). Да бу́ркнуць ’сказаць невыразна, не падумаўшы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сму́тно
1. нареч. (неотчётливо) невыра́зна, няя́сна; цьмя́на;
2. нареч., безл., в знач. сказ. (неспокойно, тревожно) неспако́йна, трыво́жна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)