адва́л, ‑а, м.

1. Частка плуга, акучніка, якая адразае скібу зямлі і пераварочвае яе; тое, што і паліца (у 2 знач.). Плуг падразае мяжу і адвалам павольна кладзе яе на бок. Галавач.

2. Перавернутая скіба зямлі.

3. Спец. Насып з пустых парод на горных распрацоўках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перс, беласт. перс, перса, бере ’адрэзак зямлі шырэй загона’ (Смул.), які ўключае як ’разору’, так і ’насып’. Абрэмбска–Яблонска (Зб. Аванесаву, 200–204) выводзіць беласт. словы з літ. pra‑peršis ’праталіна’, pra‑perša, рг драг šis, pra‑parśa ^замёрзлае месца ў рацэ ці моры’. Параўн. перець} (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́верс 1, ‑а, м.

Спец.

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, якое засцерагае ад агню з флангаў або з тылу.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

[Фр. traverse.]

тра́верс 2, ‑а, м.

Спец. Пераход альпіністаў на маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

[Ад фр. treversee — пераезд, пераправа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́бень, ‑ю, м.

1. Біты, раздробнены камень, цэгла і пад., які прымяняецца для будаўнічых работ і пракладкі дарог.

2. Дарожнае пакрыццё, дарожны насып, зроблены з такога каменю, цэглы і пад. Тут [на Малахавым кургане] шчэбень церлі танкі ў пудру, І раптам нашае: — Палундра!.. Смагаровіч.

3. Асадачная горная парода, якая складаецца з невялікіх неабкачаных востравугольных абломкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарас1, ст.-бел. тарасъ ’рухомае абложнае прыстасаванне; заслону’ (1568 г., КГС), ’заслона; турма’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. та́ра́с ’хмызняк; галлё для гаці’, рус. та́рас ’апора’, ст.-рус. тарасъ ’рухомае прыстасаванне пры аблозе’, польск. taras ’штучны насып; тэраса; вежа, турма’. Выводзяцца праз польскую мову з с.-в.-ням. tarraz ’земляны насып’, франц. terrasse ’тс’ з нар.-лац. *terrācea ад лац. terra ’зямля’ (Брукнер, 565; Булыка, Лекс. запазыч., 190; Трубачоў, Дополн., 4, 23; ЕСУМ, 5, 521; Махэк₂, 636). Параўн. тэраса, гл.

Тара́с2 ’пра жанчыну або дзяўчыну, што сваім выглядам або паводзінамі падобна да мужчыны’ (мазыр., Грыгор’еў, вусн. паведамл.). Да мужчынскага імя Тарас (< грэч. Τεράσιος), магчыма, пад уплывам Кур’ян (Бірыла, Бел. антр. 2), суадноснага з кур’ян ’курыца з прыкметамі пеўня’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́ха, прысл.

Абл.

1. Ціха, нягучна. Як прыходзіў Бандарэнка, А з ім — Бандарыха. Галасілі над дачушкай, Галасілі сціха. Купала. — Скажы ты... — загаварыў Махорка да Насты, сціха, як шаптаў. Пташнікаў. // Нячутна, не робячы шуму. Ён [Гусляр] падаўся сціха да акна. Лойка.

2. Незаўважна для іншых, тайна. Прабраліся б сціха на насып. Ад мосціка ў трох кіламетрах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Завалі́на ’гультай, абібок’ (Сцяц.). Геаграфія (зэльв.) і на піск указваюць на польск. паходжанне, дзе zawałina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’; параўн. zawalidroga ’той, хто перашкаджае, гультай, абібок’, якое ўказвае на шлях семантычнай змены ў польск.

Зава́ліна, зугва́ліна, загава́ліна, зуга́ліна ’прызба’ (Мат. Гом.). Рус. зава́линанасып вакол хаты для ўцяплення’, цвяр., пск. ’лаўка на вуліцы каля варот’, валаг. ’зямля, пакінутая з-за нязручнасці карыстання ці бясплоднасці’, калуж., бранск., смал. загвалина, заговалина, заговальня ’прызба’, укр. уст. зава́лина ’руіна’, польск. zawalina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’, дыял. zawalniaнасып вакол хаты ў выглядзе лаўкі’. Ст.-рус. пск. завалина ’прызба’ (XV ст.). Утворана на базе дзеяслова валіць1 (гл.), заваліць з суфіксам ‑іна (параўн. абва́ліна ’высокі бераг, дзе можа абвальвацца’), відаць, яшчэ ў ст.-рус. час. Формы загаваліна, зугваліна, зугаліна адлюстроўваюць, відаць, экспрэсіўны элемент (прэфікс?) ‑г‑, ‑го‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пкі ‘разварысты, рассыпісты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Барад., Жыв. сл.), ‘даўкі (пра сыпкую, сухую ежу)’ (Ласт.), ‘несакавіты (пра ягады)’, ‘мяккі (пра снег)’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. со́пкий ‘тс’; усе да *съпъкъ; іншая ступень чаргавання кораня ў сыпаць (гл.). Параўн. стараж.-рус. съпънасып, узгорак, гара’, сопка, а таксама рассыпісты ‘сыпкі, разварысты’; гл. ЕСУМ, 5, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.

1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

Засыпаць магілу.

2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).

За здраду — м.

3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.

Ведаць аднаму і — м.

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.

Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.

|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парапе́т, ‑а, М ‑пеце, м.

1. Невысокая сцяна, агароджа ўздоўж моста, набярэжнай і пад. Першы мост цераз Марачанку — праз два кварталы. Гнілы ўжо, учарнелы. Андрэй прыпыніўся на ім, за парапет зірнуў. Лобан. І, як вокам кінуць, утульны пясчаны бераг ад гранітнага парапета прыбярэжнай вуліцы да самага пеністага прыбою быў запознены людзьмі. Лынькоў.

2. Уст. Вал, насып у цытадэлях, крэпасцях для аховы ад ворага.

[Іт. parapetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)