харч, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Тое, што спажываюць, чым жывяцца, ежа.

Мясны х.

Нешта ж ты змізарнеў на гарадскіх харчах.

2. Корм для жывёлы.

Нарыхтаваць харчу жывёле на зіму.

3. перан. Тое, што з’яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў.

Даць х. для мозгу.

На харчах святога Антонія (разм., жарт.) — недаядаючы, галадаючы.

|| прым. харчо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загото́вить сов.

1. (запасти) загатава́ць, нарыхтава́ць;

2. (подготовить) падрыхтава́ць;

мы загото́вили всё необходи́мое для отъе́зда мы падрыхтава́лі ўсё неабхо́днае для ад’е́зду;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панаціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Нацерці, намазаць чым-н. усё, многае.

П. рукі шкіпінарам.

2. што. Начысціць да глянцу усё, многае.

П. паркет.

3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае; нацерці на чым-н. многа чаго-н.

П. ногі.

П. мазалі на руках.

4. чаго. Нарыхтаваць трэннем вялікую колькасць чаго-н.

П. канапель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наві́ць, наўю, наўеш, наўе; наўём, наўяце; пр. навіў, ‑віла, ‑ло; заг. наві; зак., што і чаго.

1. Наматаць, накруціць на што‑н. Навіць ніткі на шпульку.

2. Звіваючы, сплятаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці. [Галя:] — Я чула, што вы вяроўкі добрыя віць умееце? [Яўсей:] — Чаму ж не ўмею. [Галя:] — Дык от наўяце нам пастронкаў, лейцаў, вяровак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.

1. што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі. Асіпенка.

2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наста́рчыцца ’назапасіцца, старанна ўдосталь нарыхтаваць чаго-небудзь’ (Нас., Сцяшк. Сл.), укр. настарчити ’прыпасці, даставіць удосталь’. Відаць, запазычана з польск. nastarczyć (się) ’успець дастаць што-небудзь; задаволіць патрэбу’, ад starczyć ’зрабіць дастатковым’ (гл. старчыць), што паводле Брукнера (514), з першапачатковага statczyć (да *stati, параўн. даститак, дастатковы і пад.), гл. стачыць ’быць дастатковым’; параўн. настичыцца ’набрацца’ (Юрч.), укр. настачитися ’назапасіцца’ рус. настачиться ’запасціся чым-небудзь у дастатковай колькасці’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак.

1. чаго. Атрымаць часаннем ​1 у якой‑н. колькасці. Начасаць ільну.

2. Разм. Зачасаць валасы на лоб, вушы, скроні. // Пышна ўзбіць валасы для прычоскі.

начаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зал., чаго.

Апрацаваць, нарыхтаваць часаннем ​2 у якой‑н. колькасці. А пасля [хлопец] узяў начынне, начасаў сухога клёну, абстругаў калодкі роўна. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Нацерці, намазаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Панаціраць рукі шкіпінарам.

2. што. Начысціць да глянцу ўсё, многае. Панаціраць паркет.

3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае. Панаціраць ногі. // Нацерці на чым‑н. многа чаго‑н. Панаціраць мазалі на руках.

4. чаго. Нарыхтаваць трэннем, нацерці вялікую колькасць чаго‑н. Панаціраць канапель. Панаціраць бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; надзяры́; -дра́ны; зак.

1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць.

Н. вязку лыка.

Н. кары.

2. чаго. Навырываць чаго-н.

Н. моху.

3. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці.

Н. паперы.

4. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы.

Н. круп.

5. чаго. Нацерці на тарцы чаго-н.

Н. бульбы.

6. што. Начасаць, расчасаць скуру чым-н. цвёрдым (разм.).

Н. спіну.

|| незак. надзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загатава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

Разм.

1. Стварыць запас чаго‑н.; нарыхтаваць. Загатаваць дроў на зіму. □ Вось, каб не галадаваць, Трэ’ табе загатаваць за ўраджай запасы збожжа. Крапіва.

2. Зрабіць, падрыхтаваць. — Я прыйшоў сюды, дык не ўмеў нават як след раствор загатаваць. Кулакоўскі.

загатава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

Давесці да кіпення; закіпяціць. Загатаваць ваду. Загатаваць чаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)