мані́цца, маню́ся, ма́нішся, ма́ніцца; незак.
Абл. Мець намер, збірацца рабіць што‑н. Маніліся нябожчыкаў адведаць мы, На могілкі народу шмат сышлося. Купала. [Парыпан:] — Колькі разоў я маніўся прыйсці пагаварыць да вас, а і на двор баяўся заходзіць. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
1. Тое, што склалася ў працэсе мыслення, разважанняў.
Слушная д.
Новая д.
2. Ідэя, намер, жаданне.
З’явілася д. напісаць рэцэнзію на кнігу.
3. Погляд на што-н., меркаванне аб чым-н.
Мы з вамі адной думкі.
○
Грамадская думка — погляд шырокіх колаў грамадскасці на што-н.
◊
Без задняй думкі — шчыра, без скрытага намеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
злы, -а́я, -о́е.
1. Які тоіць у сабе зло.
З. намер.
Злая доля (няшчасная).
2. Поўны злосці, варожасці.
З. чалавек.
Злыя вочы.
3. на каго-што. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.
Ён з. на ўсіх.
4. Куслівы, злосны (пра жывёл).
З. сабака.
5. перан. Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).
З. мароз.
Злыя вятры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
покуси́ться сов. зрабі́ць зама́х; (попытаться) паспрабава́ць, зрабі́ць спро́бу; (вознамериться) наме́рыцца, зрабі́ць наме́р; (посягнуть) паква́піцца, асме́ліцца (што-не́будзь зрабі́ць); см. покуша́ться.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Станоўча аднесціся да чаго‑н.; ухваліць. Калі.. [Сцёпка] даведаўся, што Аленка збіраецца далей вучыцца, то адобрыў яе намер. Колас. // Згадзіцца з чым‑н., прыняць (праект, план і пад.). [Кіеня:] — А гэта — інжынерскія разлікі. Іх можна або адобрыць, або забракаваць. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́раны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намераць.
наме́раны 2 і наме́ран, ‑рана; у знач. вык., з інф.
Які мае намер што‑н. зрабіць. [Азаркевіч:] Дык вось што я вам скажу: чужою галавою я жыць не намераны. Гурскі. Увесь век мы жыць Тут намераны. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак., да чаго, з інф. і без дап.
Падрыхтавацца да чаго‑н., займець намер зрабіць што‑н. Нарыхтавацца да бою. □ Сцішылася вёска, нарыхтавалася спачыць у цёплай ночы. Пташнікаў. Казімір .. выцягнуў з верхняй кішэнькі сваёй блузы ручку і нарыхтаваўся пісаць. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нары́ціцца ’нарыхтавацца, мець намер’ (Бяльк.), ’наважыцца зрабіць што-небудзь’ (браг., З нар. сл.), ’намерыцца’ (рэч., Мат. Гом.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), адлюстроўвае прасл. *ryti ’імкнуцца’, паралельнае да *гъиаН ’імкнуцца зрабіць што-небудзь’, ’старанна працаваць’, параўн. кашуб. zarevac (*zaryvati) ’заўзята працаваць’, рус. наройный ’старанны’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
масці́цца, машчуся, мосцішся, мосціцца; незак.
1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Толя злажыў манаткі ў носе лодкі .. і пачаў масціцца на начлег. Брыль.
2. перан. Разм. Мець намер, намервацца. Дзіўныя ў .. [Максімкі] адносіны з Язэпам. Мосціцца ўсё пасябраваць з ім. Хадановіч.
3. Зал. да масціць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Зрэдку, час ад часу думаць, раздумваць аб чым‑н. Сёй-той з.. [рэзервістаў] падумваў ужо аб узнагародах. Чорны.
2. Мець намер зрабіць, ажыццявіць што‑н. Гарачы хлопец, праўда, але сумленны, працавіты. Стаеў падумвае нават даць яму рэкамендацыю ў партыю. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)