зняве́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знявечыць.

2. у знач. прым. Пакалечаны, абязвечаны. — У бальніцы стала больш знявечаных людзей. Новікаў. Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці. Чорны. // Які атрымаў значныя пашкоджанні, прыведзены ў нягоднасць (пра рэчы, прадметы). Апустошаны і знявечаны будынак школы з вокнамі, забітымі накрыж дошкамі, стаяў, як сірата. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак.

1. каго-што. Налажыць павязку на каго-, што-н.

П. раненага.

П. рану.

2. каго-што. Абвязаць з усіх бакоў крыж-накрыж.

П. пасылку шпагатам.

3. што. Развязаўшы, завязаць іначай.

П. хустку.

4. каго-што. Звязаць, павязаць усё, многае або усіх, многіх.

П. усе рэчы.

5. каго. Навязаць на новым месцы.

П. цяля.

|| незак. перавя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавя́зка, -і, ДМ -зцы (да 1—3 і 5 знач.) і перавя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфедэра́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Польскі мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохвугольнай шапкі без казырка, якую насілі некалі канфедэраты.

2. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам. [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі. Скрыган.

[Польск. konfederatka.]

канфедэра́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да канфедэрат (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што‑н. накрыж. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута. Алешка.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці. А мы ж, брат, сустрэліся з ёй, пад Ржэвам. Вайна перакрыжавала нашы шляхі. Ракітны. // Скасаваць, перакрэсліць. Аўтаматызацыя і механізацыя, атамныя электрастанцыі, палёты на ракетах вакол зямлі нашчэнт перакрыжавалі ранейшы павольны тэмп жыцця. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Забіць, знішчыць усіх, многіх. Пазабіваць ваўкоў.

2. Забіць, увагнаць куды‑н. усё, многае.

3. Прыбіўшы або прымацаваўшы што‑н., закрыць наглуха ўсё, многае. Пазабіваўшы крыж-накрыж дошкамі вокны і дзверы ў хаце, я падаўся ў Мінск. Сачанка.

4. Засмеціць, закупорыць усё, многае. Дзьмуў вецер, каляіны і канавы пазамятала, пазабівала і дарогі ў нізкіх месцах, машыны не хадзілі. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыжава́цца, ‑жуецца; зак.

1. Размясціцца крыж-накрыж; перасячыся. З Палескай чыгункай якраз у Гарбылях скрыжавалася другая, якая вяла з пшанічнай Украіны ў багатую лесам Беларусь. Навуменка. Угары вецце сплялося, скрыжавалася чорна-зялёным дахам. Мележ. // перан. Пераплесціся. У вачах Гэлькі скрыжаваліся радасць і страх. Сташэўскі.

2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёлу).

3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў працэсе скрыжавання (пра мовы, гаворкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пералётнік1 ’пухоўка, рагоз, Typha latifolia L.’ (гродз., ЛА, 1). Да пера‑лятаць: насенне (у выглядзе пуху) з верхняй часткі кіяха ў канцы лета адлятае з яго, параўн. і пералётнік ’дзьмухавец’ (Сцяшк. Сл.).

Пералётнік2 ’гарычка, Gentiana L.’ (жытк., Мат. Гом.), сюды ж, відаць, і саколлі пералёт ’гарычка крыжападобная, Gentana cruciata L.’ (мін., Кіс.). Няясна. Да пера‑лята́ць (?). Магчыма, ад накрыж проціпастаўленых лістоў, якія (у пары) выглядаюць, як распушчаныя крылы птушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак.

1. што. Скласці што‑н. крыжам, крыж-накрыж. Засмужац нахіліўся да мёртвага, скрыжаваў яго рукі па грудзях. Мележ. Мікешка сеў на лямцавую пасцілку — кашму з каляровымі ўзорамі, скрыжаваў падкурчаныя ногі. Беразняк.

2. каго-што. Зрабіць скрыжаванне жывёлін або раслін для атрымання новай пароды, новага віду ці гатунку. Скрыжаваць антонаўку з дзікай яблыняй.

•••

Скрыжаваць мячы (шпагі) — пачаць паядынак, бой, спрэчку.

Скрыжаваць позіркі — паглядзець адзін аднаму ў вочы, выказваючы супярэчлівае пачуццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наў- у прыслоўях тыпу наўбе́жкі ’бягом’, наўго́н ’наўздагон’, наўдага́д ’наўгад’, наўкруг ’кругом’, наўкры́жнакрыж’ і пад. Звычайна па значэнню адпавядае прыстаўкам на- ці ў‑ і выкарыстоўваецца як іх семантычны эквівалент, параўн. паўпрамік//напрамік; наўшчэнт//нашчэнт//ушчэнт; наўкруг//укруг, або з’яўляецца «пустым» элементам, параўн. наўпроціў//проціў. У многіх выпадках утварэнні з наў‑ могуць разглядацца як вынік кантамінацыі прыслоўяў з пачатковымі на- і y‑, што, відаць, і стварыла ўмовы для ўзнікнення названага прэфіксальнага комплексу, параўн. напрамую × упрамую = наўпрамую; накася́к × укася́к = наўкася́к і г. д. Параўн. наўз-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скре́щивание

1. (действие) скрыжава́нне, -ння ср., скрыжо́ўванне, -ння ср., склада́нне (скла́дванне) на́крыж, перакрыжава́нне, -ння ср., перакрыжо́ўванне, -ння ср.;

2. (состояние) скрыжава́нне, -ння ср.;

3. биол. скрыжава́нне, -ння ср., скрыжо́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)