аспіра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Асоба, якая рыхтуецца да самастойнай навуковай або педагагічнай дзейнасці пры навукова-даследчай або вышэйшай навучальнай установе і пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага спецыяліста.
[Ад лац. aspirans, aspirantis — які дамагаецца, імкнецца, шукае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́дык ’спецыяліст па медыцыне’, ’студэнт медыцынскай навучальнай установы’ (ТСБМ), ст.-бел. медикъ, медыкъ (XVII ст.) ’урач’ запазычаны са ст.-польск. medyk ’тс’, якое з лац. medicus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129). Сучаснае значэнне прыйшло з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спадцішка́, прысл.
Скрытна, ціха, непрыкметна. Маці ўхадзілася, палезла на печ, прылегла на ўскраі і спадцішка пазірала за дачкой. Пальчэўскі. Спадцішка шкодзіць Лемяшэвічу загадчык навучальнай часткі школы Арэшкін. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дацэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Вучонае званне і пасада выкладчыка вышэйшай навучальнай установы (ніжэйшая за прафесара і вышэйшая за асістэнта). // Асоба, якая мае гэта званне і займае гэту пасаду.
[Ад лац. docens, docentis — той, хто вучыць, абучае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Студэ́нт ‘навучэнец вышэйшай навучальнай установы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; ашм., Стан.), ‘вучань, навучэнец’ (Нас.). Ужо ст.-бел. студэнтъ (1597 г.) з ст.-польск. student (Булыка, Лекс. запазыч., 159), якое з лац. studēns, ‑ntis ‘той, які стараецца’; гл. Фасмер, 3, 787.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бал, ба́ла, мн. ба́лы, -аў, м.
1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы.
Вецер у пяць балаў.
2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце.
Набраць дваццаць балаў.
|| прым. ба́льны, -ая, -ае і ба́лавы, -ая, -ае.
Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метады́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст па методыцы выкладання якога-н. прадмета.
2. Асоба, якая складае расклад заняткаў, экзаменаў, сочыць за выкананнем вучэбнай нагрузкі, вядзе дакументацыю ў вышэйшай навучальнай установе.
|| ж. метады́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. метады́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
атэста́т, -а, М -та́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, які пацвярджае ўзровень адукацыі.
А. сталасці.
2. Афіцыйны дакумент аб прысваенні вучонага звання.
А. прафесара.
3. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і інш. забеспячэння.
|| прым. атэста́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прае́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.
П. гідратурбіны.
Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).
2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.
П. рэзалюцыі.
3. План, задума.
Строіць п. асушэння балот.
|| прым. прае́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
студэ́нцтва, ‑а, н.
1. зб. Студэнты. Прадстаўнікі студэнцтва будуць цяпер з большай актыўнасцю ўдзельнічаць і ў пасяджэннях вучонага і метадычнага саветаў. «Маладосць».
2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе. Прамільгнулі ў памяці [Хадкевіча] гады студэнцтва. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)