тапо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тапара.

2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены. Тапорная мэбля. / Пра чалавека, яго фігуру, твар і пад. Лабановіч першы раз бачыць такую брыдкую, няўдалую жанчыну. Постаць яе няскладная, тапорная. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даста́так, ‑тку, м.

1. Заможнасць, матэрыяльная забяспечанасць. Жыць у дастатку. □ Усё гаварыла тут аб дастатку гаспадара: і мяккая гарадская мэбля, і дываны, і нават гравюры. Сяргейчык.

2. часцей мн. (даста́ткі, ‑аў). Матэрыяльныя сродкі, прыбыткі. Няхай дастаткаў вам прыбудзе, Хай родзяць нівы, сенажаць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ясака́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя. Ля вокан шумяць ясакары. Калачынскі. / ‑у, у знач. зб. Зараснікі ясакару. Лес з ясакару.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясакару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́бы, -ая, -ае.

1. Недастаткова культурны, недалікатны.

Грубыя паводзіны.

Грубае абыходжанне.

Груба (прысл.) адказаць.

2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.

Грубая мэбля.

Грубая работа.

3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.

Г. падлік.

Груба (прысл.) кажучы.

4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.

Грубая памылка.

Грубае парушэнне законнасці.

5. Рэзкі, непрыемны на слых.

Г. голас.

Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.

|| наз. гру́басць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэ́ва, -а, мн. -ы, дрэў і дрэ́ваў, н.

1. Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону.

Лісцевыя дрэвы.

Хвойныя дрэвы.

2. толькі адз. Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна.

Разьба па дрэве.

Мэбля з чырвонага дрэва.

Радаслоўнае дрэва — радаслоўная табліца ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.

За дрэвамі не бачыць лесу (неадабр.) — звяртаючы ўвагу на дробязі, забываць пра галоўнае.

|| памянш. дрэ́ўца, -а, мн. -ы, -аў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будуа́р, ‑а, м.

Уст. Маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых. [Чарноцкі:] (з успышкай хвалявання) Тады, перад выездам, у самую апошнюю хвіліну, яна, нябожчыца, села за фартэпіяна, каб развітацца назаўсёды з усім тым... родным... вечным... Але .. [Міхалковіч] раптам увёў у яе будуар натоўп мужыкоў... Чорны. // Абсталяванне, мэбля такога пакоя. Будуар з чырвонага дрэва.

[Фр. boudoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нефарбава́ны, ‑ая, ‑ае.

Не пакрыты фарбай. Нефарбаваная, даўно не мытая падлога была ўся ў плямах і насіла на сабе сляды рознага бруду. Колас. Новая мэбля, нефарбаваная, простая,.. была дасціпна парасстаўлена на сваім месцы. Чорны. // Не апрацаваны ў фарбавальным растворы. [Чэся] была адзета па суровай модзе ваеннага часу: у світ[э]ры і спадніцы, вязаных з нефарбаванай воўны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вытрыманы ў адным якім‑н. стылі (у 1, 3 знач.). Стыльны гарнітур. Стыльнае адзенне. □ Пушысты дыван на паркетнай падлозе, стыльная, пад чырвонае дрэва, мэбля, мяккія ложкі са свежай бялізнай і ўзорыстымі атласнымі пакрываламі, чысціня, утульнасць — што больш трэба! Хадкевіч.

2. Разм. Такі, як у стылягі, уласцівы яму; занадта модны. Стыльны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сень, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цвёрдай драўнінай, якая выкарыстоўваецца ў мэблевай прамысловасці. Ля самага лесу маю ўвагу прыцягнулі тры высозныя ясені. Ігнаценка. Купчастыя ліпы і ясені Шалаш па-над студняй сплялі. Астрэйка. / ‑ю; у знач. зб. Пасадка ясеню.

2. ‑ю; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясеню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кана́памэбля ў выглядзе лавы (мяккая або без абіўкі) са спінкай і падлакотнікамі, прызначаная для сядзення некалькіх асоб або ляжання’ (ТСБМ, Гарэц., Шпіл., Яруш., Бяльк., Сцяшк.; карэліц., Янк. Мат.; маст., шальч., Сл. паўн.-зах.), кынап, кына́па ’тс’ (Бяльк.); кана́фа (чэрв., Сл. паўн.-зах.; Жд. 3). Запазычана з польск. kanapa ’тс’, якое з франц. canapé < с.-лац. canapeum < лац. cōnōpēum, conōpium ’ложак з палогам ад камароў’ < ст.-грэч. κωνωπεῑον, κώνωψ ’камар’ (Слаўскі, 2, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)