Бу́рка ’верхняя жаночая або мужчынская вопратка’ (Жд., Шат.), ’сярмяга’ (КЭС), ’мужчынская вопратка з брызенту’ (Інстр. I), ’розныя віды вопраткі’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Мат. Гродз., Сакал., Бесар.). Рус. бу́рка, укр. бу́рка. Тлумачыцца як вытворнае ад бу́ры (’бурая вопратка’). Брукнер, 49; Мацэнаўэр, Cizí sl., 124; Рудніцкі, 261; Фасмер, 1, 245. Іншыя думаюць пра запазычанне з усх. моў (Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 14; Гараеў, 34; Локач, 19: < перс. bärk ’плячо’) або з венг. мовы ці цюрк. моў (Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 39: з венг. burok). Булыка (Запазыч., 52) лічыць, што бел. бурка < польск. burka (а гэта з тур.). Няпэўна. Параўн. Брукнер, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паддзёўкамужчынская верхняя вопратка’ (ТСБМ, Бяльк. 3), ’кароткая верхняя цёплая вопратка’ (Янк.), верхняе святочнае адзенне’ (Малчанава, Мат. культ.), ’верхняя жаночая вопратка’ (Інстр. II), паддзе́ўка ’паддзёўка’ (Мат. Гом.), паддзе́ўка, паддзе́жка ’спадніца (сподняя)’ (Мат. Гом.). Рус. поддёвка ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад паддзяваць (гл. адзёжа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бянтэ́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго.

Хваляваць, непакоіць, прыводзіць да разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе, і гэта, відаць, бянтэжыла яго. Колас. Нельга сказаць, каб.. [Андрэй] раўнаваў .. [Галіну]. Для гэтага не было ніякіх падстаў, але пастаянная мужчынская кампанія жонкі бянтэжыла Андрэя і крыху злавала... Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́жык, ‑а, м.

1. Невялікі звярок атрада насякомаедных, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі вострымі іголкамі. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык. В. Вольскі.

2. Разм. Мужчынская кароткая стрыжка. Пастрыгчыся пад вожыка.

3. у знач. прысл. во́жыкам. Разм. Аб валасах, якія стаяць тырчком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы. Мікуліч.

2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запу́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запусціць ​1.

запу́шчаны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запусціць ​2.

2. у знач. прым. Пакінуты без догляду, без увагі, даведзены да запусцення; закінуты, занядбаны. Запушчаны сад. □ У запушчаным цётчыным двары даўно трэба мужчынская рука. Навуменка.

3. у знач. прым. Не вылечаны своечасова; застарэлы. [Марыя Гарасімаўна] старанна апрацавала запушчаную рану. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́рхніца ’верхняя кашуля’ (Юрч.). Рус. гом., кемер. ве́рхница ’верхняе адзенне, якое апранаецца паверх касцюма, сукенкі’, вяц., табол. доўгая шырокая мужчынская кашуля’, свярдл., перм. ’льняны сарафан з грубага палатна’, серб. вр̏хња, славац. vrchnica ’жаночая сукенка’; ’жаночая кашуля без рукавоў з даматканага льнянога палатна’. Паўночнаславянская ізалекса, утвораная пры дапамозе суф. ‑іц‑а (па ўзору спадні́ца). Да ве́рхні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калапня́нка ’хустка асенняя, якую завязваюць увосень, калі капаюць бульбу’ (смарг., ДАБМ), колопнюшка ’цёплая хустка’ (высок., ДАБМ). Мясцовыя наватворы ад калапні ’каноплі’, параўн. бел. канаплянка ’цёплая (зімовая) хустка’, рус. калым. коноплянка ’сетка, звязаная з ссучанай удвая або ўтрая канаплянай ніткі’, іркуц.мужчынская шапка з мяккім верхам’, гом. ’шапка, рукавіцы з канаплянай пражы’. Да этымалогіі гл. яшчэ каноплі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каро́ль, караля́, мн. каралі́, каралёў, м.

1. Адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Іспанскі к.

2. перан., чаго або які. Манапаліст у якой-н. галіне прамысловасці і гандлю.

3. перан., чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якой-н. галіне дзейнасці, хто дасягнуў дасканаласці.

К. пейзажу.

4. Галоўная фігура ў шахматнай гульні.

5. Ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне.

|| ж. карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў (да 1 знач.).

|| прым. карале́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Камізэ́лька ’кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск. kamizelkaмужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц. camisole ’каптан’ < італ. camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац. camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)