ідэало́гія, ‑і, ж.

Сістэма ідэй, уяўленняў, палітычных, філасофскіх, мастацкіх і інш. поглядаў, якія характарызуюць тое або іншае грамадства, клас; светапогляд. Марксісцка-ленінская ідэалогія. Пралетарская ідэалогія. Буржуазная ідэалогія.

[Ад грэч. idea — паняцце і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надбудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.

1. гл. надбудаваць.

2. Тое, што надбудавана.

Цагляная н. дома.

3. Сукупнасць ідэй і поглядаў грамадства (палітычных, прававых, рэлігійных, мастацкіх, філасофскіх), адпаведных ім устаноў і ідэалагічных грамадскіх адносін, якія вызначаюцца эканамічным базісам і, у сваю чаргу, уздзейнічаюць на яго.

|| прым. надбудо́ўчы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінафестыва́ль, ‑ю, м.

Агляд твораў кінамастацтва, прысвечаных якой‑н. агульнай тэме, або лепшых фільмаў з мэтаю абмяняцца вопытам і выявіць дасягненні за пэўны перыяд. Кінафестываль мастацкіх фільмаў. Міжнародны кінафестываль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэхніцы́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. Празмернае захапленне тэхнічным бокам якой‑н. справы на шкоду яе сутнасці. Голы тэхніцызм.

2. Празмерны ўхіл у бок паказу тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усёдарава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які даруе ўсё, усім. Якія б усёдаравальныя і добрыя мы ні былі, у імя справядлівасці павінны сказаць, што раманы .. [«Людзі на балоце» І. Мележа і «Даль палявая» Т. Хадкевіча] па сваіх ідэйна-мастацкіх якасцях не раўназначныя. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парафра́за, ‑ы, ж.

1. Пераказ сваімі словамі літаратурнага твора, а таксама скарочаны выклад (адаптацыя) вялікіх мастацкіх твораў.

2. Пашыраны ў 19 ст. пераклад чужых музычных тэм з самастойнымі варыяцыямі, зменамі, дадаткамі.

[Ад грэч. paráphrasis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлюстрава́нне, -я, н.

1. гл. адлюстраваць.

2. Адбітак прадмета на гладкай люстраной паверхні.

А. дрэў у вадзе.

3. Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці.

Навуковая тэорыя адлюстравання.

4. Тое, што ўвасабляецца ў мастацкіх вобразах і малюнках.

А. жыцця ў мастацкім творы.

5. Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго-н.; адбітак.

Убачыць а. радасці ў вачах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стылі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел мовазнаўства аб стылёвых разнавіднасцях мовы, яе вобразных сродках, заканамернасцях іх функцыянавання і ўмення выкарыстання.

Курс лекцый па стылістыцы.

2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае стылі мастацкіх твораў.

3. Сукупнасць вобразных сродкаў мовы якога-н. мастацкага твора, пісьменніка, літаратурнай школы і пад.

С. ранніх твораў В.

Быкава.

|| прым. стылісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнацэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднолькавы па цане, вартасці. Раўнацэнныя рэчы. Раўнацэнныя тавары.

2. Аднолькавыя па цэннасці, па якасці. Раўнацэнныя работнікі. □ Беларускія раманы аб вайне далёка не раўнацэнныя ў ідэйна-мастацкіх адносінах. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлюстрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

1. Даць, атрымаць адлюстраванне на гладкай бліскучай паверхні.

Адлюстраваўся месяц у вадзе.

2. Адбіцца ў свядомасці чалавека ў форме вобразаў і паняццяў.

3. Увасобіцца ў мастацкіх вобразах, праявіцца.

Жыццё найлепш адлюстравалася ў кнізе паэта.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выявіцца, атрымаць знешняе праяўленне.

На твары адлюстраваўся страх.

|| незак. адлюстро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)