жлу́кціць 1, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; незак., што.
1. У тэкстыльнай прамысловасці — апрацоўваць бавоўну, баваўняныя і льняныя вырабы растворам шчолачаў для ачысткі і падрыхтоўкі да бялення, афарбоўкі; у папяровай вытворчасці — апрацоўваць анучы з мэтай ачысткі ад гразі і тлушчу.
2. У пральнай справе — апрацоўваць бялізну мыльна-шчолачным растворам.
жлу́кціць 2, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; незак., што.
Разм. Многа і прагна піць. Узяўшы кубак, .. [Парэчкус] доўга і прагна жлукціў ваду. Броўка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
узлі́ць, узалью, узальеш, узалье; узальём, узальяце і ‑лью, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. узліў, ‑ліла, ‑ло; заг. узлі; зак., што і чаго.
Разм. Лінуць якую‑н. вадкасць па паверхню чаго‑н. Узліць масла на скавараду. □ Пра свае забыўшы мукі, Усхапілася [Кацярына] тады. Кубак трапіўся пад рукі, Узліла на твар вады. Броўка. Хлапчукі, зачарпнуўшы ў рэчцы конаўку вады, узлілі на вогнішча і паварушылі яго альховымі дубцамі. Ус.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 літра. Кварта жыта. □ Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў. Колас. // Металічны кубак роўны прыблізна гэтай меры. Антон зачарпнуў у вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту. Ракітны. Тося разлівае па квартах малако. Савіцкі.
2. У музыцы — чацвёртая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.
[Ад лац. quarta — чацвёртая.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
спо́дак, ‑дка, м.
Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка. — Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — звярнулася гаспадыня да госця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала. Колас. — Мы зробім яму з гэтых дошак будку і будзем карміць кожны дзень, — гаварыў Андрэй, тыцкаючы сабачку носам у сподак з малаком. Ваданосаў. Неўзабаве Ганна Карпаўна прынесла з кухні патэльню з яечняй, бохан хлеба і сунічнае варэнне на сподку. Сіняўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
трэ́шчына, ‑ы, ж.
Шчыліна на месцы разлому, разрыву, пашкоджання паверхні чаго‑н. Там стаяў белы гліняны кубак, чайнік з адбітым рыльцам, талерка з рудою трэшчынаю, усё гэта пустое, сухое, чыста памытае. Арабей. Зламанай лініяй пралезла трэшчына на лёдзе ад берага да берага. Броўка. // перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім‑н. [Хоня:] — З сягонняшняга дня любоў мая дала трэшчыну! Мележ. [Харытон:] — А наконт Булыгавага вывадка прама скажу: яшчэ ў сваім зародку даў ён вялікую трэшчыну. Бажко.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. ла‑ пьірочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «…шапка- лапырка, пасярод дзірка…» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
падмацава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмацаваць.
2. Разм. Тое, што падмацоўвае сілы, надае бадзёрасці. Шмат было і такіх [дзяцей], для каго.. кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. Брыль.
3. Воінская часць, атрад для падтрымкі другіх войск. — Перадайце ў штаб, каб далі падмацаванне,.. — крыкнуў маёр сувязному са штаба дывізіі. Няхай. / Пра групу людзей для падтрымкі, дапамогі каму‑н. — Адкуль з’явіліся гэтыя маладыя людзі? — працёршы акуляры, смяшліва ўтаропіўся Юрка на Люсю і Гошку. — Падмацаванне нам? Даніленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Пуга́р ’чарка, келішак’ (Шн. 2), пугарчык ’тс’ (Шн. 3, Цых.), ст.-бел. пугарь (1635), ст.-укр. погарь (XVI ст.), на думку Булыкі (Лекс. запазыч., 101), перанята са старапольскай, аднак не выключаны і іншыя шляхі запазычання, параўн. славац., венг. pohar ’келіх, чаша’ і сцвярджэнне Банькоўскага, што ў польскай мове“to regionalne lwowskie słowo rozpowszechnili poeci romantyczni” (Банькоўскі, 2, 963). Разам са славен. pehar ’кубак’, серб.-харв. nexäp, behar, рум. pähar лічыцца “балканскім словам нямецкага паходжання”: ст.-в.-ням. *pehhäri/ behhäri < с.-лац. biccańum (апошняе засведчана ў глосах і мае няясную матывацыю, гл. Скок, 1, 133).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Карэ́ц 1 ’коўш, кубак, конаўка’, укр. корець ’мера сыпкіх цел; коўш, кубак’, рус. корец ’коўш, тара з бяросты, мера зерня’, ст.-чэш. kořec ’сасуд для сыпкіх цел’, славац. korec ’мера зерня’, ст.-польск. korzec ’тс’, ’сто літраў’, ст.-слав. корьць ’мера’, балг. коръц ’драўляная пасуда для збору вінаграду’, серб.-харв. ко̀рац ’кадачка’. Слова яўна старажытнае, узыходзіць да прасл. korьcь. Найбольш верагодная этымалогія, як здаецца, зводзіцца да паходжання ад кара. Але словаўтваральны бок выклікае сумненні (Бернекер, 580). Спасылка на gъrnьcь (Трубачоў, Эт. сл., 11. 129) не пераконвае (gъrnьcь — Nomen deminutivum ад gъrnъ, якое само азначае ’сасуд’). Да таго ж існуюць і іншыя значэнні для карэц, якія не ўкладаюцца ў гэту схему (гл. карэц 2). Больш пераканаўчым нам здаецца версія аб запазычанні і міграцыі гэтага тэрміна (Махэк₂, 277). Маецца на ўвазе ст.-грэч. κόρος ’мера’, лац. corus ’мера’, магчыма, вандроўны тэрмін. Напрамак запазычання удакладніць цяжка (Параўн. яшчэ Скок, 2, 150).
Карэ́ц 2 ’калодка з адтулінай у верхнім камяні жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.), рус. карец ’тс’, ст.-рус. корьць ’млынавы коўш, скрынка над жорнамі, адкуль сыплецца зерне’. Апошняе значэнне сведчыць аб сувязі па паходжанню з карэц 1 і таксама аб далёкай ад кара́ (гл.) семантыцы. Агульнай семай для ўсіх значэнняў з’яўляецца ’мера’.
Карэ́ц 3 ’ручка касы’ (БДА). Няясна.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
дагары́, прысл.
На спіне, на спіну. Легчы дагары. □ [Міша] ляжаў дагары і моўчкі назіраў, як у блакітнай вышыні плыла маленькая хмарка. Пальчэўскі. // Угору, уверх. Паставіць кубак дагары дном. □ Як ні ары, абы чорным дагары. З нар.
•••
Дагары нагамі — а) на спіну, уверх нагамі (паваліцца, паляцець і пад.); б) у перавернутым, перакручаным становішчы, нізам уверх. У вадзе адлюстроўваліся ліпы, дамы, рыштаванні. Але дагары нагамі. Грамовіч; в) зусім процілегла таму, як павінна было б быць (пра ход якіх‑н. спраў, парушэнне звычайнага парадку). Адбылася другая рэвалюцыя, і прадпрыемства пайшло дагары нагамі. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)