Вы́прастаць (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв.). Рус. вы́простать, укр. ви́простати. Ад просты (Праабражэнскі, 2, 134; Фасмер, 3, 146). Шанскі (1, В, 229) утварае ад рус. проста́ть ’апаражняць, апрастаць’, але семантыка дзеяслова (выпрамляць, распрамляць, вызваляць рукі, крылы) хутчэй сведчыць аб сувязі з адным з першасных значэнняў прыметніка просты ’прамы, адкрыты, вольны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́ршак, ‑а і карша́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ястраб. Высока-высока ў небе, распластаўшы крылы, кружыў коршак. Даніленка. Толькі адзін Андрэй адважваўся ўзлезці на самую верхавіну дуба і, пакуль старыя каршакі гойсалі дзе-небудзь, шукаючы здабычы, пабраць каршачанят у кішэню. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.
1. Разгладзіць, зрабіць роўным. Нічыпар паклаў пачак на стол, акуратна расправіў кожную паперку. Асіпенка. [Анісся], дрыготкімі пальцамі расправіла выцерты шоўк. Лынькоў. // Размясціць правільна. Расправіць складкі.
2. Напружыўшы мышцы, выпрастаць, выцягнуць (часткі цела). Пан узяў рог пакручасты, Пазалочаны, блішчасты, Важна выставіў нагу, Галаву крыху адкінуў Ды расправіў грудзі, спіну І ў ражок той — тру-гу-гу. Колас. [Рыбак] скінуў з карка авечку, паклаў на яе бок карабін і з палёгкай расправіў намуляныя плечы. Быкаў. // Падняўшы, выцягнуўшы, разгарнуць (рукі, крылы і пад.).
•••
Расправіць крылы (плечы) — праявіць усе свае сілы, здольнасці; дзейнічаць рашуча, смела, энергічна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакалі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сокала. Сакаліныя крылы. // Які адбываецца пры дапамозе сокалаў. Сакалінае паляванне.
2. Уласцівы сокалу; такі, як у сокала. Смела! Зрокам сакаліным, браце, глянь! Танк.
3. у знач. наз. сакалі́ныя, ‑ых. Сямейства драпежных птушак, да якога належыць і сокал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распростира́ть несов., прям., перен. распасціра́ць; (распространять — ещё) пашыра́ць;
распростира́ть кры́лья распасціра́ць кры́лы;
распростира́ть своё влия́ние на что́-л. распасціра́ць (пашыра́ць) свой уплы́ў на што-не́будзь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
обре́затьI сов., в разн. знач. абрэ́заць, мног. паабраза́ць, паабрэ́зваць;
обре́зать но́гти абрэ́заць пазно́гці;
обре́зать в разгово́ре перен. абрэ́заць у размо́ве;
◊
обре́зать кры́лья абрэ́заць кры́лы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пе́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты пер’ем. Перыстыя крылы.
2. Падобны формай да пер’я. Хацелася паваліцца ў траву і глядзець у неба, дзе гусцеюць перыстыя аблокі. Шамякін.
3. З прадаўгаватымі і як бы надрэзанымі па краях лістамі (пра расліны). // Састаўная частка некаторых батанічных назваў. Перысты клён. Перысты гваздзік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Тое, што і слабець. Не еўшы, чалавек хутка слабне, і ногі не ідуць... Гарэцкі. Яшчэ ў грудзях не згаслі сілы, Яшчэ не слабнуць сэрца крылы, Не адцвіла ў душы вясна! Гілевіч. І ўсё адно не слабне цікавасць да коласаўскай паэмы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.
1. Зрэзваючы, крыху пакараціць, зрабіць раўнейшым. — Вось тут трэба крышку падрэзаць, а ўнізе распусціць, — казала Ганна Лявонаўна, паказваючы на паясніцу [сукенкі]. Корбан.
2. Разрэзаць знізу, з бакоў, не да канца. Выбралі [людзі] тоўстую разгалістую ліпу. Падрэзалі з аднаго боку, перайшлі на другі. Паўлаў.
3. перан. Разм. Пазбавіць сіл, здароўя і пад. Хвароба адрэзала яго.
4. перан. Разм. Сказаць трапнае з’едлівае слова, паставіць каго‑н. у смешнае становішча. Падрэзаць дакладчыка.
5. і чаго. Разм. Нарэзаць дадаткова, яшчэ трохі. Падрэзаць хлеба. Падрэзаць каўбасы.
6. Спец. Зрабіць падрэзку (у 2 знач.).
•••
Падрэзаць крылле (крылы) каму — тое, што і абрэзаць крылле (крылы) каму (гл. абрэзаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пералётнік 1 ’пухоўка, рагоз, Typha latifolia L.’ (гродз., ЛА, 1). Да пера‑лятаць: насенне (у выглядзе пуху) з верхняй часткі кіяха ў канцы лета адлятае з яго, параўн. і пералётнік ’дзьмухавец’ (Сцяшк. Сл.).
Пералётнік 2 ’гарычка, Gentiana L.’ (жытк., Мат. Гом.), сюды ж, відаць, і саколлі пералёт ’гарычка крыжападобная, Gentana cruciata L.’ (мін., Кіс.). Няясна. Да пера‑лята́ць (?). Магчыма, ад накрыж проціпастаўленых лістоў, якія (у пары) выглядаюць, як распушчаныя крылы птушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)