Крыжава́нка ’парода дзікіх качак’ (З нар. сл.). Параўн. крыжанка (гл.). Паколькі большасць вытворных на ‑ачка паходзяць ад дзеясловаў, паралельна ад крыжанка ўтварылася форма крыжаванка (∼ крыжаваць) (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 28–29). Да крыж (гл.). Так выглядае гэта птушка ў лёце. Ці, можа, пад уплывам ням. Kreuzente (Kreuzкрыж’, Ente ’качка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжаві́лы ’жэрдкі, якімі прыціскаюць салому на вільчыку’ (Нар. сл.). Да крыж1 (гл.) і вілы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакута, мука; крыж (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Крыжаві́на ’лысіна, белая пляма на лбе жывёлы’ (Нар. словатв.). Першапачатковая пляма ў форме крыжа? Гл. крыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́жык ’аўсяны мэндлік з 15 снапоў каласамі да цэнтра’ (Жыв. сл., Касп.). Да крыж1 (гл.). Параўн. крыжок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыжава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны крыжападобна, крыж-накрыж. З маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. Бядуля.

2. Які адбываецца адразу з некалькіх пунктаў; перакрыжаваны. Крыжаваны агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́піца, ‑ы, ж.

Хваставая частка пазваночніка ў жывёлін. А коннік сядзеў на кані, і дарожны плашч, таксама чорны, падаў з яго плячэй на крыж каня ледзь не па самую рэпіцу хваста. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыжаві́ны ’хаўтуры, угодкі’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да крыжавіны ў значэнні ’прыстасаванне, на якое кладуць цела нябожчыка’. Да крыж1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́дзвя ’сцёгны’ (свісл., Сцяшк. Сл.), укр. лі́дви, лі́двиці, рус. кастр., вяц. ля́двея, наўг. ля́два ’тс’, польск. lędźwieкрыж’, ’ныркі’, н.-луж. laźwjo ’тс’, в.-луж. ledźba ’сцёгны’, чэш. ledví ’тс’, ’унутранасці’, славац. ľadvie ’тс’, ľadvy ’ныркі’, славен. lędvije ’тс’, ledovjȅкрыж’, lę́dje, lédja ’тс’, серб.-харв. леђа ’спіна’, чак. ледвакрыж’, ’ныркі’, ст.-слав. лѧдвиѭкрыж’. Прасл. lęd‑v‑ьja і lędva або lędvo (Слаўскі, 4, 203–204), якім адпавядаюць і.-е. *londh‑u̯‑ і *lendh‑u̯‑: лац. lumbus ’сцёгны’, ст.-ісл. lend, ст.-в.-ням. lentî, ням. Lende, і з другой ступенню чаргавання: нарв. lund ’сцягно’ (Бернекер, 1, 705–706; Траўтман, 157; Брукнер, 297; Фасмер, 2, 550; Махэк₂, 324; Скок, 2, 284–285; Бязлай, 2, 130–131; Шустар-Шэўц, 11, 809–810). Роднаснае з ля́жка, ля́га1 (пры чаргаванні суфіксальных d/g) (Аткупшчыкоў, Из истории, 133, 137, 157, 158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжня́к1 ’від шчупака’ (Жыв. сл.). Да крыжі? Матывацыя няясная.

Крыжня́к2 ’сасоннік паміж дзвюх дарог’ (Яшк.). Да крыж] (гл.), крыжаваны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)