па́мятны, -ая, -ае.

1. Які захаваўся ў памяці; незабыўны.

Памятная падзея.

2. Які служыць для заметак, даведак, для захавання чаго-н. у памяці.

Памятная кніжка.

3. Які служыць для напаміну пра каго-, што-н., які зроблены як памяць пра што-н.

П. падарунак.

П. медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паево́й паявы́;

паево́й взнос паявы́ ўзнос (унёсак);

паево́е накопле́ние паяво́е накапле́нне;

паева́я кни́жка паява́я кні́жка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усыпі́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -плёны; зак.

1. каго (што). Прымусіць заснуць.

У. дзіця.

У. хворага перад аперацыяй.

2. перан., каго (што). Давесці да паўсоннага стану.

Нудная кніжка ўсыпіла яго.

3. перан., што. Аслабіць, прымусіць бяздзейнічаць (высок.).

У. пільнасць.

|| незак. усыпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. усыпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Том ’асобная кніжка са збору кніг’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. томъ ’тс’ (1598 г., КГС). Запазычана праз польск. tom ’тс’ з франц. tome ’тс’ < лац. tomus ’тс’, што ўзыходзіць да грэч. τομος ’частка, адрэзак, том’ ад τάμνω ’рэжу’ (Фасмер, 4, 75; ЕСУМ, 5, 595).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блакно́т, ‑а, М ‑ноце, м.

Сшытак або запісная кніжка з адрыўнымі лістамі для нататак. [Прафесар] нешта запісваў у свой блакнот, відаць, збіраўся сказаць сваё важкае слова. Шахавец. Сядзіць .. [Тася], расказвае, а карэспандэнт усё ў блакнот запісвае. Бялевіч.

[Фр. bloc-notes.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разліко́вы в разн. знач. расчётный;

~вая кні́жка — расчётная кни́жка;

р. перы́яд — расчётный пери́од;

~вая таблі́ца — расчётная табли́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сберега́тельный ашча́дны;

сберега́тельная ка́сса ашча́дная ка́са;

сберега́тельная кни́жка ашча́дная кні́жка;

сберега́тельное лече́ние мед. зберага́льнае (ашчаджа́льнае) лячэ́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калянда́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Сістэма лічэння дзён у годзе.

Юліянскі к. (старога стылю). Грыгарыянскі к. (новага стылю).

2. Табліца або кніжка з пералікам усіх дзён года (з рознымі даведачнымі звесткамі).

Настольны к.

Адрыўны к.

3. Размеркаванне па днях, месяцах асобных відаў дзейнасці.

К. заняткаў.

К. футбольных гульняў.

|| прым. калянда́рны, -ая, -ае.

К. год.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блакнот, нататнік, запісная кніжка; кандуіт (перан., уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хаду́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хадульнага. Любая рэгламентацыя і схема робяць вобраз мёртвым, прыводзяць да скажэння жыццёвай праўды, да фальшывай рыторыкі, хадульнасці, дыдактычнай павучальнасці. Дзюбайла. Пры ўсёй хадульнасці і рытарычнасці некаторых вершаў, кніжка.. [А. Александровіча «Па беларускім бруку»] сведчыла, што ў беларускую паэзію прыйшоў арыгінальны і самабытны паэт. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)