лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Невялікая лапата.

2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).

Лапаткі турбіны.

3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.

4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.

Лапаткі гароху.

Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.

Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бадзя́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы бадзяку (бадзяцы). [Патаповіч:] — Ты ў мяне, бадзячая душа, у два дні будзеш умець класці сцяну ў гладкі вугал. Чорны. Хто ж не ведаў у нас жабракоў? Былі гэта яны — не іначай, Доўгім, ціхім натоўпам ішлі, Па краіне хадою бадзячай. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клад1 ’схаваныя каштоўнасці, скарб’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-рус. кладъ ’тс’, серб.-харв. кла̑да ’дабро, маёмасць’, польск. kład ’тс’. Паралелі сведчаць аб тым, што значэнне ’клад’ узнікла яшчэ ў праславянскі перыяд. Этымалогія празрыстая: да klasti (гл. класці). Прасл. kladъ мае дакладную балтыйскую паралель: літ. klõdas ’слой, палажэнне’ (параўн. клад2), якое да літ. klóti ’рассцілаць, пакрываць’ (Фрэнкель, 274–275).

Клад2 ’укладка раўніны длы вырабу вугалю’ (Мат. Гом.), ’складзеныя дровы’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.). Да класці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.

2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воз, -а, мн. вазы́, вазо́ў, м.

1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў; калёсы.

Класці сена на в.

2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад., а таксама колькасць таго, што можа змясціцца на павозцы.

Везці в. сена.

В. дроў.

Што з воза ўпала, тое прапала (прыказка). Цэлы в. навін (перан.: вельмі многа). Вазамі вазіць (надта многа). Цягнуць в. (перан.: выконваць усю асноўную работу).

|| прым. вазавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лаг1 ’жэрдка, якую прыстаўляюць да воза і коцяць па ёй дрэвы’ (Жд. 2) < прасл. lagъ < lagatiкласці’, якое з’яўляецца ітэратыўным дзеясловам да łožitiкласці’ (Бернекер, 683).

Лаг2 ’прыбор для вымярэння хуткасці руху судна або пройдзенай ім адлегласці’ (ТСБМ) < з гал. log ’тс’ праз рускую мову (гл. Фасмер, 2, 445).

Лаг3 ’борт судна’ (ТСБМ) < рус. лаг ’рад гармат на адным борце карабля’ < гал. laag ’тс’ (Матцэнаўэр, Cizí sl., 235) ці з ням. Lage ’сукупнасць гармат на адным борце судна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дамаві́на, ‑ы, ж.

Спецыяльная скрыня, у якую кладуць нябожчыка для пахавання; труна. Каля белай дамавіны Апошнюю дань Дзеткі дораць і галосяць: «Мама, мама, устань!» Купала. Пятнаццаць свежых дамавін плылі на плячах жывых. Мёртвыя развітваліся з горадам, у якім яны абаранялі новае жыццё. Хомчанка.

•••

Хоць у дамавіну кладзі гл. класці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пазі́раваць ’быць натурай для фатографа або мастака; прымаць позу’ (ТСБМ). З рус. пози́ровать ’тс’, якое з ням. posieren, першакрыніцай якога ў сваю чаргу з’яўляецца франц. poserкласці, ставіць’ (параўн. Фасмер, 3, 303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе́яць ’рабіць і да т. п.’ Таго ж паходжання, што і дзеяслоў дзець (гл.), г. зн. ад прасл. *dě(ja)ti < і.-е. *dhē‑ ’ставіць, класці, рабіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 229–230.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераце́рціся ’не пабегаць (пра карову)’ (карэліц., Нар. словатв.). Да пера- і церціся (гл.). Значэнне апошняга ’бегаць (аб карове)’, магчыма, узыходзіць да прасл. *tъrtiкласці ікру, нераставаць’ (параўн. рус. тереться, чэш. tříti se) (Махэк₂, 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)