бяро́завы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бярозы. Я ведаю вёску адну за Дзвіною, З бярозавым гаем злілася вясною, У студзень і ліпень, у дождж і марозы — За ціхаю вёскай бялеюць бярозы. Вярба. // Зроблены з бярозы. Бярозавая бочка. Бярозавы венік.
2. у знач. наз. бяро́завыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца бяроза, алешына, граб і інш.
•••
Бярозавая каша гл. каша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́птанка ’бульбяная каша’ (брагін., ЛА, 4), ’бульбяная каша (з тоўчанай варанай бульбы)’ (стол., ЖНС), то́пта́нка ’тоўчаная бульба’ (ТС), то́пта ’тс’ (маладз., Жд. 2). Гл. таптуха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аўся́нка I ж. (крупа, каша из овсяной крупы) овся́нка
аўся́нка II ж., зоол. овся́нка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кашава́р, ‑а, м.
Повар у воінскай часці або ў рабочай арцелі. — Гэй, падсып, падсып, таварыш! Каша просіцца сама, — Лепей Федзі-кашавара Ў цэлай арміі няма. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мамалы́га, ‑і, ДМ ‑лызе, ж.
Каша з кукурузнай мукі. Жыве дагэтуль [у памяці Алеся] моцны і радасны пах гарачай мамалыгі, якую ён, усемагутны брат, спрытна накройвае ніткай. Брыль.
[Рум. mămăligă.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завары́цца, ‑варыцца; зак.
1. Настояцца ў вары. Чай заварыўся.
2. Стаць гатовым пасля залівання варам. Крухмал заварыўся. Цеста заварылася.
3. Знікнуць у выніку зваркі, заліўкі (пра шчыліны, пустоты ў металічных вырабах). Трэшчына заварылася.
4. Разм. Распачацца (пра што‑н. клапатное, непрыемнае). [Справавод] падумаў: «Няхай так і ідзе паперка ад імя сельсавета, .. [Ключынскі] і адказваць будзе, калі што заварыцца, а мы подпіс засведчым і ўсё». Галавач.
•••
Заварылася каша гл. каша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўцо́м, прысл.
Абл. У стаячым, вертыкальным становішчы. Асабліва вельмі добрая была каша: паставіш у яе лыжку праўцом — стаіць, паставіш лыжку пад вуглом дзесяць градусаў — стаіць таксама. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ячменю 1; ячменны. Ячная салома. // Прыгатаваны з зерня ячменю. Ячныя крупы. Ячная мука. □ — Эх, якая смачная Наша каша ячная! Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́ца, ‑ы, ж.
Абл. Ячменныя крупы, а таксама каша з гэтых круп. Пудзік хлеба з мякінай, Груцы, бобу крыху. Якой бульбы асьміну — Ці ж не дос[ыц]ь мужыку? Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; ж.
Абл. Рэдкая каша з мукі з маслам ці салам. Кармілі звычайнай лямешкай, што складалася толькі з вады і мукі, без усялякай прыправы. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)