чысціня́, ‑і, ж.

Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня! Ваданосаў. Неба над намі было незвычайнай чысціні. Агняцвет. [Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. Шамякін. [Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыйсці́, прыйду́, пры́йдзеш, пры́йдзе; прыйшо́ў, -шла́, -ло́; прыйдзі́; зак.

1. Ідучы, дасягнуць чаго-н., з’явіцца куды-н.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, настаць, узнікнуць.

Прыйшоў час ісці ў школу.

Прыйшло каханне.

3. у што. Дайсці да якога-н. стану (абазначанага назоўнікам).

П. ў заняпад.

П. ў норму.

П. ў захапленне.

П. ў сябе (заспакоіцца, апрытомнець).

4. да чаго. Дасягнуць чаго-н. шляхам якіх-н. дзеянняў, намаганняў.

П. да ладу.

П. да вываду.

|| незак. прыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. прыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Любасць, любосць, любось ’пачуццё глыбокай прыхільнасці, пяшчоты да каго- або чаго-небудзь’, ’любата’, ’прыязнасць’, ’каханне’, ’ласкавасць’, ’уцеха, пашана’, ’міла, вельмі прыемна’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Яруш., Растарг., Мікуц.; віл., пух., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), любосці ’заляцанні’ (карэліц., Сцяшк., Сл.). Укр. любість; ст.-рус. любость (XVI ст.) < ст.-бел.; польск. lubość, н.- і в.-луж. lubosć, чэш. libost, ст.-чэш. ľubost, ľúbost, славац. ľúbosť. Прасл. паўн. lʼubostь, якое з lʼubъ (Слаўскі, 4, 361–362). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Адчуць каханне да каго‑н.; палюбіць. — Гы, Аленка, памятай: ніхто цябе так не палюбіць, як я. Адну цябе пакахаў і больш нікога не хачу. Колас. Пакахаў Тарас дзяўчынку У дзяцінстве, рана, І да самае да смерці Не забыў Аксаны. Купала. // без дап. Закахацца. [Казімір:] — Каб жаніцца, трэба пакахаць, а так — што? Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазно́ба ж.

1. (любовь) фольк. каха́нне, -ння ср.;

2. разг. (возлюбленная) каха́ная, -най ж., каха́нка, -кі ж., лю́бая, -бай ж.; (возлюбленный) каха́ны, -нага м., каха́нак, -нка м., лю́бы, -бага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел. стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр. страсть, рус. страсть, чэш. strast, славац. strasť, серб.-харв. strȃst, славен. strȃst, балг., макед. страст, ст.-слав. страсть ‘страсць, пакута, мучэнне’. Прасл. *strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аплаці́ць, аплачу, аплаціш, аплаціць; зак., што.

Аддаць грошы за што‑н., у замен чаго‑н.; пакрыць якія‑н. выдаткі. Аплаціць працу. // Пагасіць што‑н., заплаціўшы адпаведную суму грошай. Аплаціць рахунак. // Даць плён, аддзячыць. [Кукуруза] добра аплаціла хлебаробам за іх працу. «Звязда». // перан. Страціць што‑н. (жыццё, шчасце і пад.) у імя чаго‑н. [Зарэччы:] Зарына! Ты лёс мой адзіны!.. Гатоў за цябе я памерці, Каханне жыццём аплачу! Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зазно́ба ’жаль’, ’прадмет жалю’ (Нас.). Рус. зазно́бакаханне’, ’каханая’, уст. ’жаль’, укр. зазно́бка ’шрам, апёк’ (Жэлях.), ’засмучэнне’. Відаць, бяссуфіксны аддзеяслоўны наз. ад ст.-рус. зазнобити ’выклікаць абмарожанне (> боль); які з прэфіксам за‑ ад знобити ’быць крыніцай холаду, уздзейнічаць холадам, абмарожваць, выклікаць дрыжыкі’ (параўн. рус. озноб). Адсюль ’засмучэнне, жаль’. Пра рус. пераход да ’кахання’ гл. Фасмер, 2, 74; Адзінцоў, Этимология, 1974, 117–120; Шанскі, 2, З, 31–32. Зубаты (Studie, 1, 2, 179) параўноўвае бел. слова з гнесці, польск. gnębić ’прыгнятаць’. Гэта параўнанне мае сэнс толькі ў плане рэканструкцыі і.-е. кораня, але не непасрэдна на слав. грунце. Гл. зні́бець, зяб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што і чаго.

1. Тое, што і жадаць (у 2 знач). — Мой сын! Дабра я табе зычу, благасла ясных зор. Дубоўка. Відаць было, што цётка Яромінчыха задаволена сваёй кватаранткай і зычыць ёй шчасця, як роднаму дзіцяці. Кухараў.

2. Абяцаць, прадказваць што‑н. Каханне Машэкі і Наталькі зычыла ім шчасце ў будучым. Шкраба. Ноч зычыла холад, — па зжатых палях за туманам ужо блізка да вёскі кралася восень. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.

Разм.

1. Народ, людзі. Над краем вайна лютавала, І гінуў наш люд у галечы. Хведаровіч. // звычайна з азначэннем. Група людзей, якія належаць да якога‑н. асяроддзя. Працоўны люд. □ Вайсковы люд і люд цывільны Вакзалы поўнілі сабой. Колас.

2. Зборышча людзей, натоўп. Каля клуба чутна гранне: Там пад звонкія лады Ладзіць дружбу ды каханне Люд шчаслівы малады. Гілевіч. Знаёмая плошча... Хвалюецца люд. Здарова, зямля[к], здарова, паэт! Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)