засакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць сакрэтным, недаступным для агульнага карыстання, азнаямлення і пад. Засакрэціць дакументы. Засакрэціць вынаходства.
2. Разм. Дапусціць каго‑н. да сакрэтнай работы. Засакрэціць супрацоўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.
1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.
З. курэнне.
З. ірваць кветкі на клумбах.
2. што. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.
З. прапаганду вайны.
З. азартныя гульні.
|| незак. забараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. забаро́на, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зрэ́жся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прытупіцца або паменшыцца ад доўгага карыстання.
Нож зусім зрэзаўся.
2. з кім і без дап. Уступіць у спрэчку, сварку, схапіцца (разм.).
Спрачальнікі зрэзаліся.
3. перан. Не вытрымаць экзамену (разм.).
З. на экзамене.
|| незак. зраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
добраўпара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Навесці добры парадак, зрабіць зручным для карыстання. Добраўпарадкаваць вуліцы і плошчы горада. Добраўпарадкаваць парк. □ Райсавет вынес нават спецыяльную пастанову па .. прапанове [Расальчыхі]: знесці гаражы і добраўпарадкаваць двор. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дама́шні, -яя, -яе.
1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.
Д. тэлефон.
Д. халат.
2. Зроблены, прыгатаваны дома або прызначаны для выканання дома.
Д. хлеб.
Дамашняе заданне.
3. Сямейны, прыватны.
Дамашняе выхаванне.
4. Свойскі, не дзікі.
Дамашнія жывёлы.
5. у знач. наз. дама́шнія, -іх. Члены сям’і (разм.).
Нашы дамашнія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нала́дзіцца, -ла́джуся, -ла́дзішся, -ла́дзіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці на лад; прыняць належны кірунак; устанавіцца.
Работа наладзілася.
Надвор’е наладзілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным (для работы, карыстання і пад.).
Станок наладзіўся.
3. Сабрацца, прыладзіцца рабіць што-н.
Н. слухаць радыё.
|| незак. нала́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ме́дыум ’пасрэднік паміж людзьмі і «духамі»’ (ТСБМ), ст.-бел. медиумъ ’публічнасць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medyjum ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32), якое з лац. medium ’цэнтр’, ’асяроддзе’, ’грамадскасць, грамадскае жыццё’, ’прызначаны для грамадскага карыстання’. Суч. значэнне бел. лексемы магло прыйсці як з польск., так і з рус. моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
патрапа́цца, ‑трэплецца; зак.
1. Трапаннем ачысціцца ад кастрыцы (пра валакно).
2. Разм. Зрабіцца брудным, непрыгодным ад працяглага або неахайнага карыстання. Хлопцы ў ватоўках, у ботах, якія гэтак жа, як і нашы, добра патрапаліся. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарпа́цца, ‑аецца; зак.
Знасіцца, абадрацца ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Партфель пашарпаўся. □ Вокны [касцёла] вузкія ды высокія — гэта добра, вежы можна ўкараціць, зняць, верхавінкі, рэбры на іх відаць, бляха ўжо добра пашарпалася. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мусоліцца ’забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца’, мусоліць ’часта дакранацца насліненымі або бруднымі пальцамі’ (ТСБМ). Не зусім яснае слова. Рус. муслить, мусолить, муслякать ’тс’. Магчыма, генетычна звязаны са ст.-грэч. μύδος ’вільгаць, гніллё’, μύζω, μυζάω ’смакчу’, ст.-інд. mudirás ’хмара’, с.-ірл. muad ’тс’, новав.-ням. Schmutz ’гразь, бруд’ (Фасмер, 3, 16–17).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)