нашчэ́нт, прысл.

Зусім, поўнасцю; канчаткова. Жыта .. было ў многіх мясцінах нашчэнт здрасавана. Мележ. Праваліўся нашчэнт Аб’яднаны паход Верных служак цара І французскіх банкіраў. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

данасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -насі́; -но́шаны; зак.

1. што. Скончыць насіць што-н., перанесці поўнасцю з аднаго месца на другое.

Д. салому ў пуню.

2. што. Канчаткова знасіць (вопратку, абутак).

Д. боты да дзірак.

3. каго. Нарадзіць дзіця не раней за нармальны тэрмін.

Парадзіха данасіла дзіця.

|| незак. дано́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзарганіза́тарства, ‑а, н.

Дэзарганізатарскія паводзіны, дзеянні. Тут адмахнуцца нельга: хто не навучыўся спыняць канчаткова дэзарганізатарства, той не прыгодны ў арганізатары. А без арганізацыі рабочы клас — нішто. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.

1. Закончыць лячэнне каго‑, чаго‑н., канчаткова вылечыць. Далячыць руку. Далячыць хворага.

2. Разм. Лячэннем давесці да якіх‑н. непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Скончыць цягаць што‑н. куды‑н.; перацягаць усё. Дацягаць сена ў хлеў.

2. Канчаткова знасіць, падраць (абутак, адзенне). Дацягаць паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціку́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і пяцівугольны. Чырвонаармейскай зоркі не было, ад яе застаўся толькі зеленаваты след.. Калі [Майка] ўбачыла гэты пяцікутны след, усе яе страхі канчаткова рассеяліся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.

Разм. Палячыць крыху, не вылечыць канчаткова. [Хлопец:] — Калі адступалі, мяне ранілі ў нагу, і я астаўся. Сяляне мне дасталі доктара, ён мяне падлячыў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддалі́ць, -далю́, -далі́ш, -далі́ць; -далі́м, -даліце́, -даля́ць; -да́лены; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш далёкім (у прасторы, часе і пад.).

А. прадмет ад фотаапарата.

А. сустрэчу.

2. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці.

Гэтае здарэнне канчаткова аддаліла іх.

|| незак. аддаля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. аддалі́цца, -лю́ся, -лі́шся, -лі́цца; -лі́мся, -ліце́ся, -ля́цца; незак. аддаля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. аддале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарэ́шты, прысл.

Зусім, канчаткова, поўнасцю. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч. Таго ніколі не пакіне Юнацкі, Вечна весні ўздым, Хто аддае, Як дар краіне, Жыццё дарэшты — маладым! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

Разм.

1. Канчаткова стаптаць, знасіць што‑н. Датаптаць чаравікі.

2. Скончыць таптаць, пхаць. Датаптаць воз.

3. і чаго. Натаптаць, напхаць дадаткова. Датаптаць сена ў сяннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)