ві́лкі, -лак.

1. Доўгая драўляная ручка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы, пры дапамозе якой ставяць у печ і вымаюць з печы гаршкі, чыгункі.

2. Тое, што і вілы.

|| прым. ві́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калато́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Хатняя прылада ў выглядзе лапатачкі, палачкі з крыжавінай, кружком і пад. на ніжнім канцы, якой збіваюць масла або размешваюць што-н.

|| прым. калато́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спасы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. спаслацца.

2. Цытата з тэксту або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца.

С. даецца ў канцы раздзела.

|| прым. спасы́лачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́чнік, ‑а, м.

Знак прыпынку (!), які ставіцца ў канцы клічнага сказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злічы́цца, злічыцца; зак.

Аказацца злічаным; падлічыцца. Даходы ў канцы года злічацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вастракры́лы, ‑ая, ‑ае.

З вострымі, вузкімі ў канцы крыламі. Вастракрылыя ластаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыта́льнік, ‑а, м.

Знак прыпынку (?), які ставіцца ў канцы пытальнага сказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім.

П. асфальт катком.

2. што. Зрабіць аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад.

П. канцы вяроўкі.

3. перан., каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стачы́ць³, стачу́, сто́чыш, сто́чыць; сто́чаны; зак., што.

1. Злучыць швом.

С. дзве полкі.

2. Звязаўшы канцы, зрабіць даўжэйшым.

С. вяроўку.

3. Змацаваць зваркай (спец.).

С. трубы.

|| незак. сто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сто́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туды́, прысл.

У той бок, у тое месца; проціл. сюды.

Калі ты паедзеш т.?

Ні туды ні сюды (разм.) — ні ў той, ні ў другі бок; ні з месца.

Туды і назад — у абодва канцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)