самоотве́рженно нареч. самаадда́на, самаахвя́рна;

самоотве́рженно поступа́ть самаадда́на (самаахвя́рна) рабі́ць;

самоотве́рженно боро́ться самаадда́на (самаахвя́рна) змага́цца;

самоотве́рженно рабо́тать самаадда́на (самаахвя́рна) працава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авантуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патыка́цца, патыка́ць, потыка́ць, навагр. патыкава́ць ’дражніць, злаваць, дражніцца’, ’прыставаць’, ’жартаваць’ (Янк. 1, ТС; жытк., Мат. Гом.; навагр., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. ст.-польск. potykać ’чапаць, чапляцца, прыдзірацца’, ’падазраваць, абвінавачваць’, potykać sięзмагацца (ў рукапашным баі)’. Гл. таксама паты́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апо́шняе сущ. после́днее;

узя́ць а. — взять после́днее;

змага́цца да ~няга — боро́ться до после́днего;

як а. (аста́тняе) у печ укі́нуўшы (усы́паўшы) — сло́вно после́днего лиши́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́цца, завуся, завешся, завецца; завёмся, завяцеся; незак.

Насіць імя; называцца. Той, хто сынам можа звацца Беларускай стараны, Будзе да канца змагацца На крутых франтах вайны. Астрэйка. [Кастусь] ведаў, што кіламетраў за сорак ад Скіп’ёўскага Пераброддзя ёсць немалы лес, які завецца Богараўшчына. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіго́н, ‑а, м.

Творча неарыгінальны паслядоўнік якога‑н. напрамку (у палітыцы, навуцы, мастацтве і пад.). Беларуская літаратура амаль не ведала класіцызму, а вось прагрэсіўным рускім пісьменнікам і крытыкам давялося змагацца супроць эпігонаў гэтага аджылага, звыраднелага напрамку нават у трыццатых і саракавых гадах. Казека.

[Ад грэч. epígonos — нашчадак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курс¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Напрамак руху, шлях (карабля, самалёта і пад.).

Самалёт узяў к. на поўдзень.

2. перан. Кірунак якой-н. палітычнай, грамадскай дзейнасці.

К. на раззбраенне.

Знешнепалітычны к.

3. Цана, па якой прадаюцца (купляюцца) каштоўныя паперы, валюта.

Валютны к.

Змагацца за ўстойлівы к. рубля.

У курсе чаго (быць) і ў курс чаго (увайсці, увесці) — пра дасведчанасць у чым-н.

|| прым. курсавы́, -а́я, -о́е.

К. рух.

Курсавая табліца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ўза, ‑ы, ж.

1. Кароткі перапынак у гучанні чаго‑н. [Насця:] — Каб вы ведалі, як цудоўна жыць і змагацца... Змагацца і, — яна зрабіла паўзу, а потым шэптам выдыхнула: — кахаць... Шамякін. — Нічога, хадзіў нагамі, пазіраў вачамі, слухаў вушамі, — з горкай іроніяй загаварыў Саўка. Войт і яго прыяцелі клюнулі насамі і прыгнулі галовы. Невялікая, няёмкая паўза, некаторае замяшанне. Колас.

2. Перапынак у якім‑н. дзеянні, занятку, працэсе. Раней Ганін дзень меў нейкія незапоўненыя паўзы, пустыя часіны. Грамовіч.

3. Спец. Перапынак у гучанні музычнага твора або якой-небудзь яго часткі. // Значок для абазначэння гэтага перапынку ў нотах.

4. Спец. Пропуск ненаціскнога складу ў вершы, пераважна ў трохдольным.

[Грэч. páusis — прыпынак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым, за каго-што і без дап.

Прыняць удзел у барацьбе; змагацца некаторы час. Хоча хлопчык з магутным Дняпром пазмагацца. Зарыцкі. За трактар давялося пазмагацца. Шамякін. Давялося як след папрацаваць, пазмагацца, перажыць не толькі ўдачы, але і розныя непрыемнасці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.

2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

Сродкі вытворчасці.

Сродкі сувязі.

3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

Мова — важнейшы с. зносін.

4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

Сродкі ад крывянога ціску.

С. ад кашлю.

5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

Абаротныя сродкі.

Чалавек са сродкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)