шту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да штука (у 2–4 знач.). — На, Сымоне, маеш штучку! Грай здаровы! — дзед сказаў. Колас. Вярталася.. жаданне — побач з сур’ёзнаю справай выкінуць нейкую штучку. Брыль.
•••
Тонкая штучка — хітрун, спрытнюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невреди́мость цэ́ласць, -ці ж.; непашко́джанасць, -ці ж.;
в це́лости и невреди́мости цэ́лы і непашко́джаны; (о людях) цэ́лы і здаро́вы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Праздра́віць ’павіншаваць’, ’вылаяць’ (Юрч.), праздраўляць ’віншаваць’ (Мат. Маг.; ветк., Мат. Гом.). Вуснае запазычанне народнага рус. проздравить ’павіншаваць’ < поздравить, апошняе запазычана з ц.-слав. (Фасмер, 3, 303). Гл. здаровы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́льскі ‘пародзісты’ (Мат. Гом.): трольскі буга́й ‘вялікі племянны бык немясцовай пароды’, ‘здаровы мужчына, які пазбягае фізічнай працы’ (лельч., Жыв. сл.). З ⁺тырольскі ‘ціролькі, з Ціроля’ < польск. tyrolski ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мо́цны, -ая, -ае.
1. Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.
М. лёд.
М. арэх.
2. Здаровы, дужы.
М. арганізм.
3. Устойлівы, трывалы.
Моцныя сувязі.
Моцная дружба.
4. Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.
М. сон.
Моцна (прысл.) пакахаць каго-н.
5. Не разбаўлены, канцэнтраваны.
М. раствор.
6. Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (разм.).
М. гаспадар.
7. перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.
М. вучань.
◊
Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.
|| наз. мо́цнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Магу́тны ’вельмі дужы, здаровы’, ’вельмі вялікі, значны па сіле, велічыні’, ’тоўсты, масіўны (пра слой, пласт)’, ’з вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.). Укр. могу́тний, рус. могу́тный ’моцны, магутны, здаровы’, чэш., славац. mohutný ’тс’. Утворана ад дзеепрыметніка цяп. часу mogǫt‑ пры дапамозе суф. ‑ъnъ‑jь. Да магчы́ (гл.). Параўн. Фасмер (2, 636), Махэк₂ (371). Анышкевіч (Сл. бойк. гов., 1, 426) супастаўляе бойк. маготний з венг. mag ’зерне’. Сюды ж магутнасць ’уласцівасць магутнага, вялікая сіла, моц’ (ТСБМ, Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пабы́ўка, ‑і, ДМ ‑быўцы; Р мн. ‑бывак; ж.
Разм. Кароткачасовы водпуск для паездкі дамоў, на радзіму (часцей за ўсё пра ваеннаслужачых). Адпусціць на пабыўку. Прыехаць на пабыўку. □ [Лідзія Пятроўна:] — Рана пачала зажываць, тыдні праз чатыры зусім будзеце здаровы і зможаце паехаць на пабыўку. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Абавязковы, неабходны. Ганне трэба было асабліва трымацца няпісанага, але неадменнага закону. Мележ. // Традыцыйны, звычаёвы. На гэты раз неадменнае «Будзьце здаровы» прагучала яшчэ больш бадзёра. Шахавец.
2. Уст. У дарэвалюцыйнай Расіі — уваходзіла ў склад назваў некаторых пасад (у значэнне пастаянны). Неадменны сакратар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тузацца, біцца некаторы час. [Стараста:] — Не трэба, панічок, мяшацца. Няхай сабе яны патузаюцца — самі разыдуцца. Умяшайся — горш будзе. Колас. Арсень быў здаровы для сваіх гадоў, і Зернавому прыйшлося добра з ім патузацца, пакуль яны зноў апынуліся на сцежцы. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мосны 1 ’здаровы’ (Рам. 1; рагач., Нар. Гом.). Да моцны, моц (гл.). Аб мене ц > с гл. Карскі, 1, 362–363.
Мосны 2 ’мошчаны’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Да мост, масці́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)