вы́лавіць, -лаўлю, -лавіш, -лавіць; -лаўлены; зак., каго-што.

1. з чаго. Ловячы, здабыць, выцягнуць.

В. бервяно з вады.

В. многа рыбы.

2. Пералавіць усіх.

В. карасёў у сажалцы.

|| незак. выло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́лаў, -лаву, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́старацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., што.

Разм. Здабыць, набыць што‑н. стараннымі намаганнямі. Выстарацца пуцёўку на курорт. Як ні стараліся, нічога не выстараліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарава́ць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм. Нажыць, здабыць цяжкай працай. Загараваць кавалак хлеба.

загарава́ць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Пачаць гараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́варыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Здабыць што-н. пры дапамозе кіпячэння, выварвання.

В. соль з марской вады.

2. Варкай давесці да патрэбнай ступені гатоўнасці або пераварыць (у 2 знач.).

В. мяса.

3. Кіпячэннем ачысціць ад чаго-н.

В. бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рубіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

1. Зрубіць, пабудаваць што-н.

Чаго і з сцяны не вырубіш? (загадка).

2. Здабыць руду, вугаль.

Вырубіў 102 тоны вугалю.

|| незак. выруба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́рубка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драгі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Здабыць (здабываць) пры дапамозе драгі (у 1 знач.). // Паглыбіць (паглыбляць) пры дапамозе драгі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ску́рацьздабыць, атрымаць з хітрасцю’ (ТС), ску́ратэ ‘быць пабітым’ (брэсц., Нар. лекс.). З польск. skórać, skurać, wskórać ‘дабіцца, атрымаць, выстарацца’, у тым ліку ‘атрымаць (пакаранне)’, якое Брукнер (634) выводзіць ад korykorzyści (гл. карысць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пажа́ць, -жну́, -жне́ш, -жне́; -жнём, -жняце́, -жну́ць; -жні́; -жа́ты; зак., што.

1. Зжаць (гл. жаць).

П. ячмень.

Што пасееш, тое і пажнеш (прыказка).

2. перан. Здабыць, атрымаць, заслужыць што-н. (высок.).

П. славу.

Хто пасее агонь, пажне пажар (прыказка).

|| незак. пажына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панатраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Трасучы, здабыць вялікую колькасць чаго‑н. Панатрасаць груш.

2. Натрэсці чаго‑н. у многіх месцах, усюды. Панатрасаць саломы на зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-чаго.

Ловячы, здабыць у нейкай колькасці. Налавіць матылёў. □ Прыйшлі мы на свой бераг, накапалі чарв[якоў], налавілі на водмелі печкуроў для жыўца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)