ана́рхія, ‑і, ж.
Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца. Шчарбатаў.
[Грэч. anarchia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракуро́р, ‑а, м.
1. Асоба, якая ажыццяўляе нагляд за дакладным выкананнем законаў. Генеральны пракурор СССР. Пракурор раёна.
2. Дзяржаўны абвінаваўца ў судовым працэсе. Пануры Рыбалтовічаў сынок, у самы куток прыпёрты пытаннямі пракурора, бліснуў на Шпэка вачыма. Брыль.
[Ад лац. procurare — клапаціцца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́дэкс, ‑а, м.
1. Сістэматызаваны звод законаў якой‑н. адной галіны права. Крымінальны кодэкс. Грамадзянскі кодэкс.
2. перан.; чаго або які. Сукупнасць асноўных прынцыпаў, правіл паводзін, поглядаў. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.
3. Старадаўні рукапіс у пераплёце. Пергаментны кодэкс.
[Ад лац. codex — кніга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сводIII (собрание летописей, законов) збор, род. збо́ру м.; звод, род. зво́ду м.;
свод ле́тописи збор (звод) ле́тапісу;
свод зако́нов збор (звод) зако́наў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зако́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Сувязь і ўзаемазалежнасць якіх-н. з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці.
З. развіцця прыроды.
З. нераўнамернага развіцця капіталізму.
2. -а. Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу.
Канстытуцыя — асноўны з. суверэннай дзяржавы.
Кодэкс законаў аб працы.
Рабіць па законе.
3. -у. Агульнапрынятае правіла, тое, што прызнаецца абавязковым.
Загад камандзіра — з. для падначаленых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зако́ннік, ‑а, м.
Разм.
1. Знаўца законаў (у 1 знач.); заканазнавец. Усе цельшынскія законнікі і законніцы сышліся тут і горача судзілі погляды супраціўнага стану. Колас.
2. Той, хто строга прытрымліваецца закона. — Па закону ноччу не прыходзяць. — Законнік, — прамовіў раздражнёна Віктар. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інспе́кцыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і інспектаванне.
2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго‑, што‑н. Санітарная інспекцыя. Аўтамабільная інспекцыя.
•••
Інспекцыя па якасці — спецыяльны орган, які ажыццяўляе ў СССР нагляд за якасцю прадукцыі.
Інспекцыя працы — спецыяльны орган у СССР для нагляду за захаваннем законаў аб працы.
[Лац. inspectio — нагляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемраша́л, ‑а, м.
Носьбіт рэакцыйнай, варожай прагрэсу і культуры ідэалогіі; рэакцыянер. Сярэдневяковыя цемрашалы. □ Гітлераўскія цемрашалы смерцю пакаралі дзяцей мужнага чалавека, камбрыга партызанскага злучэння на Віцебшчыне Міная Піліпавіча Шмырова. Бялевіч. Цемрашалы настойліва ўбівалі ў галовы сваіх ахвяр: несупраціўленне злу, нянавісць да зброі, свяшчэннасць і непарушнасць законаў секты. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палажэ́нне, ‑я, н.
1. Звод законаў, правіл па пэўнаму пытанню. Палажэнне аб выбарах.
2. Думка або сцверджанне, якія ляглі ў аснову чаго‑н.; тэзіс. Асноўныя палажэнні праекта. □ К. Маркс ў сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» упершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства. Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыкана́нне, ‑я, н.
1. Нездзяйсненне таго, што было даручана, намечана, меркавалася зрабіць. Думка аб невыкананні заводаў задання па рамонту вагонаў зноў запаланіла дырэктара, і ён .. забегаў па кабінеце. Пятніцкі.
2. Ухіленне ад выканання правіл, законаў. Невыкананне правіл тэхнікі бяспекі. □ Невыкананне загаду праўлення — ёсць простае парушэнне ўнутрыарцельнай дысцыпліны. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)