балансі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Доўгі шост, пры дапамозе якога балансёр захоўвае раўнавагу на канаце.

2. Дэталь у машыне, механізме, якая перадае рух ад адной часткі да другой.

|| прым. балансі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архітэкту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да архітэктуры. Архітэктурны інстытут, ансамбль. Архітэктурныя помнікі. Архітэктурная дэталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакау́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бакаута. Бакаутавае дрэва. // Зроблены з бакауту. Бакаутавая дэталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэфо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да патэфона; прызначаны для патэфона. Патэфонная дэталь. Патэфонныя іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выра́зны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Выразныя абрысы гор.

В. почырк.

Выразнае вымаўленне.

2. Яскравы, пераканаўчы.

Выразная перавага.

3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

В. адказ.

|| наз. выра́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бегуно́к, ‑нка, м.

Дэталь у круцільным механізме прадзільнай машыны і ў некаторых іншых машынах і прыстасаваннях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшы́пнік, ‑а, м.

Апорная дэталь для механізмаў і частак машын, якія круцяцца або качаюцца. Шарыкавы падшыпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́нны

1. заменя́емый;

~нная дэта́ль — заменя́емая дета́ль;

2. (восполнимый) замени́мый;

~нныя стра́ты — замени́мые поте́ри

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уту́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Дэталь машыны або якога-н. прыстасавання — металічная трубка, якая прызначана для змяншэння трэння ў месцы апоры вала.

Калёсныя ўтулкі.

|| прым. уту́лкавы, -ая, -ае і уту́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многаступе́ньчаты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю ступеней. Многаступеньчатая ракета. □ Піліп Пракапенка выточваў даволі складаную, многаступеньчатую дэталь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)