фрыво́льны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім прыстойны, брыдкі. Фрывольныя размовы. □ І зусім ужо дружна рагаталі [слухачы], калі адзін з князёў пачаў даволі бегла чытаць, замест прамовы, нейкае прыватнае інтымнае пісьмо, даволі фрывольнага зместу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небеспаспяхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некаторы поспех; даволі паспяховы. Небеспаспяховае старанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непалахлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога цяжка напалохаць; даволі смелы. Непалахлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нярэ́дкі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае даволі часта. Нярэдкі выпадак. Нярэдкая з’ява.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неблагі́, ‑ая, ‑ое.

1. Нядрэнны, даволі добры. Неблагая глеба. Неблагі ўраджай. // Даволі ўмелы, вопытны. Неблагі арганізатар. □ [Маці:] — Бацька твой, як ты і сам чуў, і лектар неблагі. Даніленка.

2. Дастатковы для якой‑н. мэты. — Неблагі пачатак, — з задавальненнем усміхнуўся стары рыбак. Шашкоў. // Даволі значны. — А грошы [у Марыны] ёсць. Жывуць удваіх, заработак жа ў агранома неблагі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изря́дно нареч.

1. (довольно много) разг. пара́дкам, до́сыць (даво́лі) шмат; дастатко́ва;

2. (отлично) уст. важне́цка, не абы-я́к, выда́тна; (хорошо) до́бра; (неплохо) нядрэ́нна, даво́лі до́бра; см. изря́дный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изря́дный

1. разг. (значительный по количеству) даво́лі вялі́кі, немалы́, дастатко́вы; (большой) вялі́кі, до́бры;

2. (отличный) уст. важне́цкі, не абы́-які, выда́тны; (хороший) до́бры; (неплохой) нядрэ́нны, даво́лі до́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

небясшко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які наносіць некаторую шкоду; даволі шкодны. Небясшкодная работа. Небясшкодныя напіткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зразуме́лы, -ая, -ае.

1. Даступны разуменню.

Зразумелае пытанне.

Дакладчык даволі зразумела (прысл.) растлумачыў факты, падзеі.

2. Апраўданы, небеспадстаўны.

Цалкам зразумелае пярэчанне.

3. зразуме́ла, пабочн. сл. Вядома, канечне.

Я, зразумела, згадзіўся на яго прапанову.

4. зразуме́ла, безас., у знач. вык. Ясна.

Усё зразумела.

|| наз. зразуме́ласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нішто́².

1. прысл. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Нядрэнна, ніштавата, даволі добра.

Жывуць н. сабе.

2. безас., у знач. вык. Хоць бы што, не шкодзіць.

Працуе без адпачынку — і н.

3. у знач. вык. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Неблагі, нядрэнны.

Ураджай н.

Дзяўчына н. сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)