даслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.

1. Службай дабіцца, дамагчыся якога‑н. звання, пасады і пад. Даслужыцца да маёра. □ Ні да якіх чыноў .. [Лук’янскі] не даслужыўся, медалёў не зарабіў. Чорны.

2. Разм. іран. Адмоўнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемных вынікаў, паклікаць бяду, кару. Даслужыўся, што з работы выгналі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́служыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Прыслужваючы, дабіцца чыёй‑н. прыхільнасці. [Ананнеў:] — Гэтыя людзі зусім шчыра, не з жадання выслужыцца, а імкнучыся дапамагчы будоўлі, далі некалькі сот тэхнічных прапаноў. Галавач. Хоць дакументы ў падпальшчыкаў і былі спраўныя, але ўсякае магло здарыцца. Паліцаі ж, як сабакі, унюхваюць, каб выслужыцца. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -біў, -біла; -бі; -біты; зак.

1. гл. біць.

2. што. Ударамі або іншым спосабам зрабіць адтуліну, праход у чым-н.

П. адтуліну ў сцяне.

П. сабе дарогу (перан.: дасягнуць поспеху).

3. што. З цяжкасцю дабіцца ажыццяўлення чаго-н.

П. праект будаўніцтва Дома культуры.

|| незак. прабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

|| наз. прабіва́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ураўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. што. Зрабіць аднолькавым па вазе, прывесці ў раўнавагу.

2. перан.; што. Дабіцца раўнавагі, поўнай адпаведнасці ў чым‑н. Ураўнаважыць сілы праціўнікаў.

3. перан.; каго-што. Прывесці ў роўны, спакойны стан; супакоіць. Гутарка ўраўнаважыла ўсхваляванага хлапца. □ Хвілін праз колькі Візэнер ураўнаважыў свой душэўны стан. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасягнуць, дамагчыся, дабіцца, атрымаць; дапяць, дастукацца (разм.); дайсці, здабыць, заваяваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

здабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак., што.

1. Дастаць, набыць.

З. цяслярны інструмент.

З. каштоўныя звесткі.

2. Дастаць з нетраў зямлі.

З. каменны вугаль.

З. нафту.

3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.

З. славу.

З. перамогу ў баях.

Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.

З. корань з ліку.

|| незак. здабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. здабы́ча, -ы, ж.

Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́ня, -і, ж.

1. за кім-чым. Праследаванне каго-, чаго-н. з мэтай дагнаць, злавіць.

Кінуцца ў пагоню за кім-н.

2. Чалавек ці звычайна група людзей, якія праследуюць каго-н.

П. бегла па слядах.

3. перан., за кім-чым. Імкненне дабіцца каго-, чаго-н., дасягнуць чаго-н.

П. за прыбыткам.

У выразе: у пагоні за кім-чым, у знач. прыназ. з Т — імкнучыся да каго-, чаго-н.

У пагоні за славай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры, прыназ. з М.

1. Каля чаго-н.

Пры доме быў сад.

2. Указвае на падпарадкаваныя адносіны да чаго-н., аднесенасць да чаго-н.

Лабараторыя пры інстытуце.

Служыць пры штабе.

Сядзелка пры цяжкахворым.

3. Указвае на наяўнасць чаго-н. у каго-н.

Трымаць дакументы пры сабе.

Быць пры зброі.

Пры жаданні ўсяго можна дабіцца.

4. Указвае на час, абставіны, становішча.

Чытаць пры настольнай лямпе.

Заявіць пры сведках.

Быць пры памяці.

Пры выпадку завітаю да вас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; пр. дамогся, ‑маглася, ‑лося; заг. дамажыся; зак., чаго і з дадан. сказам.

Шляхам настойлівых намаганняў дабіцца пастаўленай мэты, здзяйснення чаго‑н. Дамагчыся свайго. □ Адзінае, чаго дамогся Салаўёў, — гэта дазволу звярнуцца са сваёй просьбай да брыгаднага камандавання. Шахавец. Кіра праз камітэт камсамола дамаглася, каб.. у цэху працаваў кніжны кіёск. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Дабіцца чаго‑н. цяжкай працай.

2. Многа пагараваць, нагаравацца.

3. што. Дамагчыся чаго‑н. пасля доўгіх пакут і намаганняў. [Купала:] — А зямля наша — будзе. Пэўна ж, не такая краіна, як цяпер, але з усім добрым, што выгараваў і выкаваў народны дух, які жыве ў яе імені. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)