элі́та, -ы, ДМ -лі́це, ж., зб.
1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыдатныя для далейшага развядзення (спец.).
2. Прывілеяваныя вярхі грамадства або якой-н. яго часткі; вышэйшы клас.
Уваходзіць у эліту беларускага бізнесу.
3. Лепшыя прадстаўнікі грамадства.
Навуковая э.
|| прым. элі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і эліта́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Элітнае насенне.
Элітны рэстаран.
Элітарная культура.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
таталіта́рны, -ая, -ае.
Які характарызуецца поўным панаваннем дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства, насіллем, знішчэннем дэмакратычных свабод і правоў асобы.
Таталітарная дзяржава.
Т. рэжым.
|| наз. таталіта́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абавязко́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць абавязковага. Абавязковасць працы для ўсіх працаздольных членаў грамадства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проціграма́дскі, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць грамадства, грамадскіх парадкаў. Проціграмадскі ўчынак. Проціграмадскае цячэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярхі́, ‑оў; адз. няма.
1. Вышэйшыя, кіруючыя колы грамадства. Кіруючыя вярхі. Сустрэча ў вярхах. Вярхі феадальнага грамадства.
2. Высокія гукі, ноты. Браць вярхі. Чыстыя вярхі.
3. Неглыбокія, павярхоўныя веды ў якой‑н. галіне, спецыяльнасці. Нахапацца вярхоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўперы́зм, ‑у, м.
Кніжн. Галеча працоўных ва ўмовах класавага грамадства, заснаванага на эксплуатацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве.
Брыгада будаўнікоў.
2. перан., чаго. Тварэц, стваральнік.
Будаўнікі новага грамадства.
|| прым. будаўні́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ба́зіс, -у, м.
1. Тое, што і база (у 1 і 2 знач.).
2. Сукупнасць пэўных вытворчых адносін, якія вызначаюць эканамічную структуру грамадства і характар надбудовы.
|| прым. ба́зісны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
велікасве́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арыстакратычных слаёў грамадства. Велікасвецкае асяроддзе. Велікасвецкія манеры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмакраты́зм, -у, м.
1. Дэмакратычная форма кіравання, дэмакратычная будова грамадства, наяўнасць дэмакратычных свабод для шырокіх мас.
2. Прастата ладу жыцця, даступнасць у зносінах з людзьмі.
Д. поглядаў.
Д. ва ўкладзе жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)