зо́рыць, зору, зорыш, зорыць; незак.

Глядзець, углядацца; сачыць. Марына кланяецца нізка, І Богут зорыць весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́кала ’разява’ (Нас.). Паводле Нас., ад ба́чыцьглядзець’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

колоко́льня звані́ца, -цы ж.;

смотре́ть со свое́й колоко́льни глядзе́ць са сваёй звані́цы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́рху, прысл.

1. У напрамку ўніз.

З. пасыпалася лісце.

Глядзець з. ўніз (таксама перан.: адносіцца да каго-н. з пагардай, высакамерна).

2. З боку вышэйстаячых органаў.

Дырэктыва з.

3. Па паверхні, у верхняй частцы чаго-н.

Тлушч плавае з.

Масла сапсавалася толькі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́гледка ’люстэрка’, ву́гледка ’тс’ (КСТ). Мясцовае ўтварэнне ад выгляда́ць, глядзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скажэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Звар’яцелы, ненармальны, шалёны. [Марына:] — І вы ўжо не хочаце глядзець? .. Адвярнуліся, як ад скажэннай. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотааб’екты́ў, ‑тыва, м.

Аб’ектыў фатаграфічнага апарата. Відаць, загадвалі яму [юнаку] спецыяльна глядзець у фотааб’ектыў, калі рабілі гэты здымак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бара́н 1, ‑а, м.

1. Самец авечкі.

2. Дзікая млекакормячая траваедная жывёліна сямейства пустарогіх з густой кучаравай шэрсцю, якая водзіцца ў высакагорнай мясцовасці. Горны баран. Снежны баран.

3. Тое, што і бакас. Баран увесь час крычыць над лугамі, лётаючы недзе вельмі высока. Лупсякоў.

4. Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. Крапіва.

•••

Уперціся як баран гл. уперціся.

Як баран на новыя вароты (глядзець)глядзець на што‑н. разгублена, тупа, нічога не разумеючы.

Як баран у аптэцы (іран.) — пра чалавека, які нічога не разумее.

Як баран у біблію (глядзець)глядзець, нічога не разумеючы.

бара́н 2, ‑а, м.

Двухручны рубанак для стругання дошак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памутне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў мутным, непразрыстым.

Памутнелыя шыбы.

2. Які прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд).

Глядзець памутнелымі вачамі.

3. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.).

Памутнелая свядомасць.

4. Які страціў выразнасць абрысаў.

Памутнелыя далі.

|| наз. памутне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уні́з нареч. вниз;

глядзе́ць (на каго) зве́рху ўніз — смотре́ть (на кого) све́рху вниз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)