юбіле́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Гадавіна чыйго-н. жыцця, чыёй-н. дзейнасці, існавання каго-, чаго-н. (звычайна пра круглую дату).

Адзначаць ю.

Пяцідзесяцігадовы ю. пісьменніка.

2. Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

Запрасіць на ю.

|| прым. юбіле́йны, -ая, -ае.

Ю. медаль.

Юбілейныя дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваццаціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дваццаць гадоў. Мінулае дваццацігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дваццаць гадоў таму назад. Адзначыць дваццацігоддзе з пачатку працоўнай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастры́чнік, ‑а, м.

1. Дзесяты месяц каляндарнага года. Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убранні кланяліся цягніку. Шамякін.

2. (з вялікай літары). Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г., а таксама яе гадавіна 7 лістапада. Перамога Кастрычніка. Свята Кастрычніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракаго́ддзе, ‑я, н.

1. Тэрмін, прамежак часу ў сорак гадоў. Параўнальна мала зроблена за мінулае саракагоддзе і ў галіне даследавання сістэмы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове. Суднік.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, здарэння, што адбыліся сорак гадоў таму назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у тры гады. Усяго некалькі дзён застаецца да выбараў старшыні, бо Захар Лемеш дажывае апошнія моманты свайго старшынскага трохгоддзя. Колас.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была тры гады назад. Трохгоддзе жаніцьбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юбіле́й, ‑ю, м.

Гадавіна дзейнасці каго‑н. або існавання чаго‑н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю. Юбілей вучонага. 900‑гадовы юбілей Мінска. □ Мой край юбілей адзначае І славіць здабыткі свае. Астрэйка. // Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

[Ад лац. jubilaeus annus — юбілейны год.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дзесяць год. За два гады .. [Алена] навучылася ўсяму, чаму ў звычайных мірных умовах нельга было б навучыцца і за дзесяцігоддзе. Шамякін.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дзесяць год таму назад. Дзесяцігоддзе навуковай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уго́дкі, ‑дак; адз. няма.

Уст. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты. // Наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой‑н. падзеі. Добра і тое, што кніга А. Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75‑я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юбілей, гадавіна / чалавека: імяніны; угодкі (уст.) □ дзень нараджэння

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

перамагано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які завяршыўся перамогай, нясе перамогу. Гадавіна перамаганоснага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Перамаганоснае паўстанне. Перамаганоснае наступленне. □ З перамаганосным Кастрычнікам, з надыходам новай эры — эры сацыялізма — мы па праву звязваем і ўтварэнне ў снежні 1922 года Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Машэраў. // Які перамагае ўсе перашкоды, пераможны. Перамаганоснае будаўніцтва камунізма. Перамаганосны рух наперад. // Які ўвасабляе перамогу. Перамаганосны сцяг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)