палігра́фія, ‑і, ж.

Галіна прамысловасць якая занята выпускам усіх відаў друкаванай прадукцыі.

[Ад грэч. polý — многа і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеніцылі́н, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі.

[Лац. penicillum — мяцёлка, гронка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваябо́рства, ‑а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з двух відаў практыкаванняў; двухбор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхратро́н, ‑а, м.

Спец. Адзін з відаў установак для паскарэння руху электронаў.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы і слова (элек)трон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхрафазатро́н, ‑а, м.

Спец. Адзін з відаў установак для паскарэння руху пратонаў.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы і слова фазатрон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысо́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м. (спец.).

Орган у раслін-паразітаў і некаторых жывёльных арганізмаў для прысмоктвання да іншых відаў і ўсмоктвання пажыўных рэчываў.

П. кальмара.

|| прым. прысо́скавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марфіні́зм, ‑у, м.

Нездаровая цяга да морфію як наркотыка; адзін з відаў наркаманіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́каўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Адзін з відаў азартнай гульні ў карты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае арэалы распаўсюджання асобных відаў раслін і жывёлін.

[Ад грэч. choros — месца і ...логія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалфе́й, -ю, м.

Травяністая расліна сямейства губакветных з пахучымі кветкамі, адзін з відаў якой выкарыстоўваецца ў медыцыне для лекавых настояў, а таксама сам настой.

Паласкаць горла шалфеем.

|| прым. шалфе́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)