адурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Затуманіць чыю‑н. свядомасць; ап’яніць. У твар дыхнула водарам вясны. І адурманіў сіні хмель лясны. Бураўкін.

2. перан. Зацямніць, атруціць свядомасць шкоднымі ідэямі, памылковымі ўяўленнямі.

3. перан. Ашукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальпу́ргіеў, ‑іева.

У выразе: Вальпургіева ноч — у старажытных германцаў свята пачатку вясны, якое з 8 ст. адзначалася ў ноч па 1‑е мая, калі, па нямецкіх народных павер’ях, збіраліся ў гарах Гарца ведзьмы і наладжвалі «вялікі шабаш».

[Назва ад каталіцкай святой Вальпургіі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фія́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або белымі ці рознакаляровымі кветкамі. Ёсць пралеска яшчэ, Ёсць фіялка лясная — Кветкі ранняй вясны, — Хто ж у нас іх не знае?.. Кусянкоў.

[Ад лац. viola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і посцілка. Конь стаяў збоку ля дарогі, накрыты пасцілкай, перад носам у яго ляжала сена. Пташнікаў. Неўзабаве ўсё.. пакрыецца аж да самай вясны белай пасцілкай снегу. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Праездзіць на чым‑н. да якога‑н. часу. Даездзіў на машыне да вясны, а потым перасеў на трактар.

2. каго-што. Працяглай, частай яздой давесці да непрыгоднасці. Зусім даездзіў калёсы, // Заездзіць. Даездзілі каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе або выражае заклінанне (у 2, 4 знач.). Высокі ў «Новай зямлі» паэтычны культ сонца, вясны, лета як сіл жыватворных, якія даюць пачатак усяму жывому. Ёсць у гэтым як бы штосьці язычніцкае, заклінальнае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́сіцца, ‑сіцца; незак.

1. Збірацца ў запас. І ў кожнай былінцы пераліваліся сілы, бо тое, што запасілася з ранняй вясны, жнівень зрабіў жыватворнай сталасцю, якая поўніла зараз свет, натхняла на працу, клопаты і неўтаймаваную радасць. Радкевіч.

2. Зал. да запасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледаста́ў, ‑таву, м.

Замярзанне рэк, утварэнне суцэльнага нерухомага ледзянога покрыва; перыяд, у час якога назіраецца такое покрыза на рацэ, возеры, вадасховішчы. — Да вайны каля .. дуба стаяў курэнь, і ў ім з самай вясны аж да ледаставу жыў адзінокі бакеншчык. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панараста́ць, ‑ае; зак.

1. пераважна безас. Нарасці, вырасці ў вялікай колькасці. У той год з вясны вельмі дажджыла і ўсюды панарастала шмат травы. Сачанка.

2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах. Лёдам скавала шыбы, тоўстыя гузакі панарасталі па краях. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прале́ска, ‑і, ДМ ‑лесцы; Р мн. ‑сак; ж.

Травяністая расліна сямейства казяльцовых з сіне-фіялетавымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу. Вясна прыходзіць, у бары Пралескі скрозь цвітуць. Непачаловіч. Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)