выкана́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выканаць.

2. Якасць працы, дзейнасці. Культура выканання.

•••

Прывесці ў выкананне гл. прывесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соблюсти́ сов.

1. (чистоту, порядок) захава́ць;

2. (правила, законы) вы́канаць, зрабі́ць (па пра́віле, па зако́не).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́й, -пе́йце; -пе́ты; зак.

1. што і без дап. Скончыць пець; адспяваць.

Адпелі птушкі свае песні.

2. каго. Выканаць абрад адпявання.

А. нябожчыка.

|| незак. адпява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. Тое, што патрабуе вырашэння.

Паставіць перад сабой задачу.

Выканаць задачу.

Баявая з.

Першачарговая з.

2. Практыкаванне, якое выконваецца, рашаецца шляхам разумовых заключэнняў, вылічэння і пад.

Рашыць задачу.

Арыфметычная з.

Шахматная з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; зак.

1. што і без дап. Тое, што і адспяваць.

2. каго. Выканаць над нябожчыкам абрад адпявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́свістаць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., што.

1. Выканаць, перадаць якую‑н. мелодыю свістам. Высвістаць песню.

2. Разм. Выстудзіць. Вецер высвістаў хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.

Заключыць у спрэчцы ўмову, па якой той, хто прайграе, павінен што‑н. выканаць; пайсці ў заклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́лькнуць (ты́лькнуты) ‘выканаць малую частку належнай работы’ (драг., З нар. сл.). Аднакратны дзеяслоў ад мясцовага ты́лькі ‘толькі’ (Клундук), параўн. ст.-бел. тылко, тылько ‘не больш як, усяго’ (ГСБМ). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зало́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, гвалтоўна кім-н. затрыманая для таго, каб прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні тую дзяржаву, арганізацыю, да якой належыць гэта асоба.

|| ж. зало́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. зало́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастаршы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.

Выканаць абавязкі старшыні, пабыць старшынёю. [Бялькевіч:] А пакуль што, пакуль таго кіраўніка не знойдуць, мне давядзецца пастаршынстваваць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)