Сяўрэ́каць ’гаварыць злосна’ (КСТ), сеўрэ́каць ’тс’ (ТС). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне ад сеўкаць, сяўкаць (гл.) па тыпу шаўкаць, шаўрыкаць, гл. Параўн., аднак, польск. siewrać ’гаварыць мовай злодзеяў’ (Каня, Słownik), аргат. siwrać ’гаварыць’, якое параўноўваецца з рус. аргат. се́врить ’разумець’, што выводзіцца з новагрэч. (e)skeurō (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілацік, ст.-бел. пилапткь ’кій’ (1539 г.) запазычаны са ст.-польск. pilatyk ’кій, дручок’, якое выводзіцца са ст.-грэч. πιλατικός ’валюшны, сукнавальны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 105), што малаверагодна. Банькоўскі (2, 582) на аснове першаснага значэння ’біта для гульні ў мяч’ выводзіць з pila ’мяч’ і łykać, tknąć. гл. тыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́пкі 1 ‘цвёрды, не вязкі (грунт)’, ‘добра ўбіты, утаптаны’ (ТСБМ; Сцяц.; в.-дзв., Шатал.; гродз., стаўб., карэліц., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.), ‘цвёрды, гладкі’ (Сцяшк. Сл.); ту́пка, ту́пко ‘цвёрда, роўна’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), ‘там, дзе можна прайсці без цяжкасці, без рызыкі; утаптана, уходжана’ (слонім., Нар. лекс.), ту́пко ‘мелка, неглыбока (дзе можна прайсці балота)’ (Зайка Кос.; ганц., Ск. нар. мовы). Да ту́пкаць (гл.); верагодна, па фанетычных прычынах (змешванне у з о̂ закрытым) ідэнтыфікуецца з то́пкі ‘цвёрды (аб дне ракі)’ (Некр. і Байк., Янк. 2; уздз., Сл. ПЗБ) насуперак то́пкі ‘гразкі, багністы’ (ТСБМ, Сцяшк., ТС, Бяльк.), што выводзіцца з тапіць 1 (гл.). Аналагічна тупко́е сала ‘тлустае’ (ЛА, 4), параўн. то́пкі ‘які пры смажанні дае шмат тлушчу’, што выводзіцца з тапіць 2 ‘расплаўляць, тапіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярдзю́к ’ахоўнік гетмана ў Украіне’ (ТСБМ), параўн. укр. сердю́к ’тс’, што выводзіцца з тур. sürtük ’наглядчык’ (Фасмер, 3, 606; ЕСУМ, 5, 218). Няясныя адносіны да сярдзю́к экспр. ’багацей’ (Юрч. Вытв.), для якога можна дапусціць сувязь з сердзю́к ’гняўлівы чалавек’ (Нас.) ад сярдзіты, сердаваць (гл.), што можа ўспрымацца і як народнаэтымалагічнае асэнсаванне запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэст ‘выпрабавальнае заданне’ (ТСБМ, Улас.). Запазычана з англ. test ‘выпрабаванне, даследаванне’ ў XX ст., выводзіцца праз франц. test ‘ганчарны посуд’ з лац. testu, testa — ‘посуд, у якім правяралі якасць атрыманага металічнага вырабу, першапачаткова ў алхімікаў’ (Сной₂, 762; ЕСУМ, 5, 561; Арол, 4, 67). Сюды ж тэстава́нне, тэсці́раванне ‘праверка ведаў абітурыентаў’ (Каўрус, Словаклад).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус. кур. пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел. прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прахалды́кнуць, прохалды́кнуць ’праглынуць’ (ТС). Фармальных адпаведнікаў слову няма. Відаць, нейкая кантамінацыя. Частку кораня хал‑ можна звязаць з рус. ха́лкать ’прагна глытаць’, якое, паводле Ільінскага, мае гукапераймальнае паходжанне (гл. Фасмер, 4, 218), параўн. і ўкр. прохала́вкнути ’праглынуць з прагнасцю’, адкуль можа выводзіцца і гукапераймальнае *халдык, параўн. кульдыкаць ’невыразна гаварыць’, кулды́к (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.), што імітуе перакульванне і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́ндзіла ’непаваротлівы, няўклюдны чалавек’ (Мат. Маг. 2). Параўноўваецца з укр. дыял. сандига ’непаваротлівы чалавек; дахадзяга’, якое выводзіцца з *sъldyga (гл. папярэдняе слова), што да ўкр. досовдати(ся) ’даплесціся, дабрацца’ (< *do‑sъldati sę) (Шульгач, Прасл. гідронім., 169). Сумніўна; хутчэй да сунуцца (гл. сунуць) праз незафіксаванае *сунда (параўн. дыял. durandá ад durʼėč, гл. Саевіч, Derywacja, 161) з экспрэсіўным суф. ‑іла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́пша ’сумесь збожжа, мукі’ (Мат. Гом.). Архаізм, утвораны пры дапамозе прэфікса су- і элемента ‑пша, што атаясамліваецца з пачаткам слова пшаніца, параўн. падобныя ўтварэнні суржык (< рож ’жыта’), су́ярак, гл. (< яр ’яравое збожжа’). Выводзіцца з *pьx‑ja ад *pьxati ’таўчы’, прадстаўленага ў непша ’прымесь у просе’ (гл.), польск. samopsza ’гатунак пшаніцы’ (< *samo‑pьx‑ja, гл. Слупскі, Зб. Слаўскаму, 350).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі ў песні: Сі наша дочка — прошу ў госьціну /А сі зозулька — леці ў лішчы́ну (пруж., Palaeoslavica, 14, 257). Клімчук (там жа), у запісах якога даюцца тэксты, пакінуў без тлумачэння. Паводле функцыі нагадвае ўмоўны злучнік са значэннем ‘калі’, параўн. се 2 (гл.); апошні выводзіцца з указальнага се 1 (гл.). Магчыма, форма ж. р. *si (гл. сей).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)