згалі́ць, згалю, зголіш, зголіць; зак., што.

Зрэзаць брытвай (валасы); збрыць. [Міронаў] узяў кавалачак люстэрка, брытву.. і згаліў свае заліхвацкія чорныя вусы. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхрабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Паддаць сабе храбрасці, духу; падбадзёрыць. Салдат падхрабрыўся, падкруціў вусы і пачаў прабірацца бліжэй да палаца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падкруціць усё, многае. Госці ўсе апрануліся па-святочнаму, пагаліліся, «пападкручвалі вусы», як даўней казалі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., каго-што.

Тое, што і астрыгчы. Абстрыгчы вусы. // Абразаючы, зрабіць роўным што‑н., падраўнаваць. Абстрыгчы кусты. Абстрыгчы ліпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Закруціць, завіць (валасы); замацаваць, завязаць усё, многае.

П. вусы.

П. дротам дачныя брамкі.

2. што. Абвязаць, абматаць чым-н. усё, многае.

П. бінтам пальцы.

3. каго-што. Загарнуць у што-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у коўдры.

4. што. Круцячы, закрыць, завінціць усё, многае.

П. краны.

П. гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эспаньёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Кароткая і вузкая клінападобная бародка. Загаварыў [Р. Р. Шырма] ў віслыя вусы і сівую эспаньёлку рэчы, якія адразу зачаравалі нас. Караткевіч.

[Ад фр. espagnol — іспанскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Спец. Адшчыпнуць вяршок парастка для спынення яго росту і ўзмацнення прытоку пажыўных рэчываў да іншых органаў расліны. Прышчыпнуць вусы агуркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вахла́к, ‑а, м.

Пагард. лаянк. Нерастаропны, прастакаваты чалавек. Пан абняў прэлата і разгладзіў вусы: — Чокнемся? Не ўсе ж тут вахлакі і трусы. Бажко. // Неахайны з выгляду чалавек. Хадзіць вахлаком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарака́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да таракана. // Такі, як у таракана (звычайна пра вусы).

2. у знач. наз. тарака́навыя, ‑ых. Атрад насякомых, да якога адносяцца розныя віды тараканаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палысе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць лысым; аблысець. Хто памятае.. [Астаповіча].., расказваюць цяпер, што ён.. адразу нейк пачаў выдавацца як бы раптоўна пастарэлым. Бадай што зусім палысела яго галава і пасівелі вусы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)