Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ву́сы, -о́ў, адз. вус, ву́са, м.
1. Валасы над верхняй губой у мужчын.
Ён носіць в.
Адгадаваць в.
2. У жывёл: шчаціністыя валасы па баках верхняй губы.
Кот варушыць вусамі.
3. Тое, што і вусікі (у 2 і 3 знач.).
◊
І ў вус (сабе) не дзьме (разм.) — не турбуецца, не клапоціцца ні пра што.
Матаць (сабе) на вусшто (разм.) — запамінаць з якой-н. мэтай, прымячаць.
Самі з вусамі (разм., жарт.) — не горшыя за іншых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ву́сы (род. вусо́ў, ед. вус) м. усы́;
◊ пасме́йвацца ў в. — посме́иваться в усы́;
са́мі з вуса́мі — са́ми с уса́ми
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ву́сы, ‑оў; адз. вус, ‑а, м.
1. Валасяное покрыва над верхняй губою (у мужчын). Дзед Мірон закурвае люльку і з-пад парыжэлых вусоў выпускае кольцы дыму.Даніленка.
2. Шчаціністыя валасы па баках верхняй губы ў некаторых жывёл.
3. Тое, што і вусікі (у 2 знач.).
4. Тое, што і вусікі (у 3 знач.).
•••
Кітовы вус — гнуткія, пругкія рагавыя пласціны на верхняй сківіцы кіта, якія выкарыстоўваюцца для дробных вырабаў: карсетаў, шчотак і пад.
І ў вус (сабе) не дзьмегл. дзьмуць.
Матаць (сабе) на вусгл. матаць 1.
Пасмейвацца ў вусыгл. пасмейвацца.
Самі з вусамігл. сам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВУ́СЫ ў раслін, паўзучыя або сцелістыя надземныя парасткі з доўгімі міжвузеллямі і лускападобным лісцем. Служаць для вегетатыўнага размнажэння раслін (напр., вусы ў суніц). Падземныя і (часам) надземныя вусы ў раслін называюць сталонамі. Вусы, якія маюць зялёнае лісце з развітымі пласцінкамі, часам кветкі і суквецці, наз.плеці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СЫ,
1) у чалавека (мужчын) валасы над верхняй губой (другасная палавая прыкмета).
2) У многіх наземных млекакормячых (напр., катоў) — вібрысы на верхняй губе. У бяззубых кітоў (кітовы вус) — рагавыя пласцінкі ў верхняй сківіцы, якія ўтвараюць цадзільны апарат, на рыле — адзіночныя валаскі для дотыку. У некаторых птушак (напр., у вусатых сініц) — шчацінкападобнае пер’е ў вуглах рота, якое выконвае функцыю дотыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ву́сымнгл вyc
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вусы́1 ’кліны ў адзенні’ (Сакал., Малчанава, Мат. культ., 150; Некр. 166: «белая світка з вусамі»). Да вус (гл.) з-за падабенства па форме; параўн. апісанне рэаліі (Бел. нар. адзенне, 61).
Вусы́2, вусэ́ ’прыстасаванне з трох жэрдак у выглядзе трохвугольніка, якое кладзецца на воз для перавозкі сена’ (навагр., Нар. сл.). Відаць, да вус (бо «тарчаць» з двух бакоў воза); параўн. вуса́тые калё́сы ’даўнейшы воз з драўлянай воссю’ (мядз., Жыв. сл.).
Ву́сы1 ’шнуры, якія прытрымліваюць адтуліну жака ў раскрытым стане’ (КСТ); ’пяньковыя вяроўкі для ўмацавання плыта’ (жытк., З нар. сл.). Да вус (гл.) на падставе вобразнай метафары (бо «разведзены» ў два бакі).
Ву́сы2 ’асцюкі ў коласе’ (Жд., 2), ву́са ’тс’ (брэсц., Сігеда, вусн. паведамл.; параўн. укр.ву́си ’тс’. Да вус (гл.) з-за падабенства па форме.