Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц. tourвежа’ < лац. turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел. туравежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск. tura ‘тс’, якое з франц. tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.

Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск. tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц. tour, што з сярэднявечнага лац. turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́льнявежа ў паглыбленні з байніцамі’ (Гарэц., Др.-Падб.). Да стрэ́ліць (гл. страляць) з суф. ‑н‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абл. Паківаць. Кастусь адмоўна пахітаў галавою. — Не. Я разумею вас, пан Вежа. І я вам удзячны. Але тут справа больш складаная. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мая́к ’высокая вежа з сігнальнымі агнямі, якія паказваюць шлях караблям’, ’хто паказвае шлях да чаго-небудзь’ (ТСБМ). Да ма́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіну́шнік, ‑а, м.

Тое, што і свінух, свінарнік. Там ужо былі пастаўлены воданапорная вежа, чатыры новенькія аборы з мураванымі ацэментаванымі шуламі пад шыфернымі дахамі, цялятнік, свінушнік і кармакухня. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́лыўкавежа на царкве, купал’ (Бяльк.). Няясна. Можа, звязана з булава́ і да т. п.? Да націску параўн. бу́лава ’булдавешка’ (Бесар.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мінарэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Вежа мячэці. з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву. На чатырохкутным мінарэце бліжэйшай ад нас мячэці з’явіўся раптам муздзін, хударлявы стары з сівой казлінай барадою. В. Вольскі.

[Ад араб. manāga — месца асвятлення.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касце́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касцёла, належыць яму. Касцельныя званы. Касцельная вежа. Касцельны служка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Заахвоціўшы, зацікавіўшы чым‑н., угаварыць перайсці, пераехаць куды‑н.; схіліць на свой бок. Вежа прыбавіў .. [Геленв] пенсіі, плаціў цяпер сто рублёў, абы не перавабілі ў губернскі тэатр. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадака́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Спецыяльнае збудаванне для помпаў, якія перапампоўваюць ваду з вадаёмаў да месца яе выкарыстання. Вежа вадакачкі. □ Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)