Вадзя́гавадзяны’ (Мат. Гом.). Да вадзі́ць1, калі меркаваць па выразу «павадзіў мяне вадзяга па балоту». Сувязь з вада трэба адхіліць яшчэ і таму, што словаўтваральная мадэль з суфіксам ‑ага з’яўляецца аддзеяслоўнай; параўн. туляга, бадзяга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зэ́ґар ’гадзіннік’ (Нас.), заґарак ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zegar, zegarek ’тс’ (< ням. Seigerвадзяны ці пясочны гадзіннік’ у XVI ст., Брукнер, 651), ужо ў ст.-бел. закгаръ (1510 г.). (Булыка, Запазыч., 121; Гіст. лекс., 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валды́р ’пухір, гуз’ (Касп.). Фасмер (1, 338) лічыць слова няясным. Бел. валдыр, магчыма, з’яўляецца русізмам (рэгіянальным запазычаннем). Не выключана бел. валдыр < вадыр ’пухір, гуз, нарыў’; параўн. рус. волдырьвадзяны пухір’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 91; Шанскі, 1, В, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужа́к ’вялікая муха, якая кусае летам скаціну’ (черв., Нар. лекс., 63), ’авадзень’, ’хрушч’, ’гнаявік’, ’вадзяны жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. том. жужг ’жук’, перм. жужга ’гнаявік’, цюмен., табол. ’жукі’. Утворана з суфіксам ‑ак ад асновы дзеяслова жужэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руча́й, ‑я, м.

Невялікі, утвораны выхадам на паверхню падземных вод або сцёкам снегавых ці дажджавых вод, вадзяны паток. Наперадзе, пад навіссю альховых галін, булькатаў лясны ручай. Гамолка. Разгневаны паток вады дыбіўся, лез на [камяні], прасочваўся паміж імі дзесяткамі ручаёў. Шамякін. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Прымаўка. // Пра любую вадкасць, якая моцна цячэ, струменіцца. З маіх вачэй ліліся ручаі слёз. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млын, ‑а, м.

1. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

2. Прадпрыемства, на якім мелюць збожжа; будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу збожжа. Паравы млын. Ветраны млын. □ На беразе Марачанкі сярод поплаву відна была будыніна — вадзяны млын. Лобан. Рачулка чыстая з-за млына Цячэ праз травы і камлі. Лось.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый гл. ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадзі́ннік м. часы́ ед. нет;

насце́нны г. — стенны́е часы́;

ве́жавы г. — ба́шенные часы́;

кішэ́нны г. — карма́нные часы́;

вадзяны́ г. — водяны́е часы́;

пясо́чны г. — песо́чные часы́;

со́нечны г. — со́лнечные часы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

млын (род. млына́) м. ме́льница ж., мукомо́льня ж.;

вадзяны́ м. — водяна́я ме́льница;

паравы́ м. — парова́я ме́льница;

ліць ваду́ (на чый) м. — лить во́ду (на чью) ме́льницу;

пусты́ м. — пустоме́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Мякі́шнік, мʼякішнік ’балотная расліна з доўгімі вузкімі лістамі (падобная да рагозы)’ (ТС), рус. кур. мякишь ’гарлянка, Ajuga L.’, чэш. mekoun, mekula ’мяккавалоснік вадзяны, Malachium aquaticum Fries’, балг. мекиш ’рагоз, Typha latifolia’. Усе ўзыходзяць да прыметніка мяккКпрасл. mękb‑kb (гл.). Аб суфіксе -нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напра́ва, прысл.

У правы бок; проціл. налева. Сябры падышлі да пераезду і павярнулі направа. Шыловіч. // На правым баку, з правага боку. Налева ад дарогі стаяў прыгожы домік з чырвонай цэглы.. А направа, за вузкай грэбелькай з гарбатым мосцікам, віднеўся невялічкі вадзяны млын. Чарнышэвіч. / у знач. прыназ. (у спалучэнні з «ад»). Направа ад дарогі рос Авёс, Налева — памідоры спелі. Корбан.

•••

Направа і налева — без разбору, усім, усіх і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)