жаўру́к, ‑а, м.

Разм. Жаваранак. Звініць жаўрук на адным месцы, як быццам ён прывязаны на нітачцы. Толькі крыламі трапеча. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пярэстага (у 1, 2 знач.). На нагах такая пярэстасць, быццам тут сабралі выстаўку стаптанага абутку. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасмутне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў смутным, смутнейшым. [Яніна] паспакайнела, зрабілася прасцейшай, з крыху пасмутнелым тварам, быццам журыцца яна па нечым. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снег снег, род. сне́гу м.;

как снег на́ голову бы́ццам з не́ба спаў; як з хма́ры спаў;

прошлого́дний снег ле́ташні снег.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ника́кII вводн. сл., разг. як віда́ць, ма́быць, му́сіць, як бы́ццам, няйна́чай;

вы, ника́к, вчера́ звони́ли? вы, му́сіць (ма́быць), учо́ра звані́лі?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Нясе, нысэ́быццам’, нэсе́бе ’як бы, быццам’ (Сл. Брэс.). З ⁺не‑се, дзе се узыходзіць да дэйктычнай часціцы *se з асноўным значэннем ’бач’ (ESSJ SG, 2, 595), гл. се; у ⁺не‑се‑б(е) апошняя частка з бо, параўн. сыба ’няўжо’ (Сл. Брэс.), укр. себто ’менавіта’ (< се-бо-го) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нібы́табыццам’ (Нас., Касп., Янк. 1), нібы́тта ’тс’ (Мат. Маг.; мсцісл., З нар. сл.). Гл. нібы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасе́ўкі, ‑севак; адз. няма.

Завяршэнне сяўбы. Спраўляць дасеўкі. □ — Сёння робім дасеўкі, таварыш камісар, — сказаў Кастусь, як быццам рапартуючы. — Апошнія гоні. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́музам, прысл.

Разм. Усе разам, усе адразу; агулам. На параход грузіліся гамузам, быццам людзі баяліся, што той не забярэ ўсіх. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.

Злёгку парухацца, паварушыцца. У калысцы пашавялілася дзіця. □ Ціхан быццам ачнуўся, пашавяліўся, але застаўся на месцы. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)