◎ Падла́совік ’пеўнік стракаты (грыб)’ (Сл. ПЗБ). Да падласы з суф. ‑овік па бура-жоўтаму колеру грыба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
віху́ра, ‑ы, ж.
1. Разм. Бура, завея, завіруха. Не ціхне бура, стогне лес... На ўсе лады віхура свішча!.. Чарот. Дарожкі і сцежкі занесла віхура, Не знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. Купала. / у перан. ужыв. Гэй, вольная песня, імкніся, ляці ты На крыллях маланак, віхураў агністых. Танк.
2. Паэт. Імклівы віхравы рух. Скрыпач закончыў «Крыжачка». І ў лагерным прылеску Шуміць віхура гапака, Гучыць «Малдаванэску». Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вірабурна: «Вольных песень стыхійныя хвалі вірабурна прыволлем буяняць» (КТС, П. Трус.). Новаўтварэнне ад вір (гл.) і бурна (гл. бура).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́мча ’бура, ураган’ (ТС). Прасл. *ротьса < *тьса(і ’імчаць; несціся’. Да імчацца (гл.). Пэраўп. яшчэ рус. помчать ’панесці, пагнаць (ветрам)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валя́ць, ‑я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак.
1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць; перакульваць. Бура валяе стагі.
2. заг. валя́й(це). Разм. Ужываецца ў якасці пабуджэння да дзеяння. [Дырэктар:] — Значыць, так рашыў?.. Што ж, валяй! Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́сьбіт, ‑а, М ‑біце, м.
1. Той, хто валодае, надзелены чым‑н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго‑н. Людзі працы з’яўляюцца ў Купалы носьбітамі маральнай красы і высакародства. Івашын. Сейбіт волі, носьбіт гневу, Ён душой прарочай верыў: Бура грымне, бура грымне!.. Калачынскі.
2. Аб рэчах, прадметах і пад., якія валодаюць якімі‑н. уласцівасцямі. Ні самалёты, ні танкі з запыленай пяхотай на брані, ні носьбіты пераможнага гулу — гарматы — нават на момант не спынілі свайго імклівага маршу на захад. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садавіна́, ‑ы́, ж., зб.
Плады садовых дрэў. Свежая садавіна. □ Вусень пааб’ядаў вясною лісце ў садзе, і цяпер няма садавіны. Чорны. Была надта вялікая бура з навальніцай. Садавіну ўсю абтрэсла, дрэў колькі паламала... Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паджа́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Рыжа-буры або бура-чорны (пра масць жывёл). З хвіліны на хвіліну чакаю, што вось-вось пакажацца чорная ці паджарая шапка [грыба]. Сачанка.
2. Разм. Сухарлявы, тонкі. Паджары лось. □ Праз акно [барон] убачыў паджарага нямецкага афіцэра. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бура́н, ‑у, м.
Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу або пяску; снежная бура, завея, завіруха (звычайна ў стэпах, на адкрытых месцах). Потым налятае буран, і Міцька падае разам са слупам. Кулакоўскі. Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стака́н м.
1. (сосуд) шкля́нка, -кі ж.;
2. воен., техн. стака́н, -на м.;
◊
бу́ря в стака́не воды́ бу́ра ў шкля́нцы вады́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)